https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памяць пра Вялікую Перамогу ўмацоўвае адзінства народаў Беларусі і Расіі


Аб гэтым заявіў 16 жніўня міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў у час цырымоніі закладкі капсулы з зямлёй, прывезенай з месцаў баёў на Курскай дузе, у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых.
Мерапрыемства прымеркавана да 75-годдзя перамогі ў Курскай бітве, якое будзе адзначаецца 23 жніўня 2018 года.

Як падкрэсліў Сяргей Папкоў, які таксама з`яўляецца кіраўніком беларускай часткі сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю, дамоўленасць аб перадачы жмені зямлі з памятных мясцін бязлітасных баёў Вялікай Айчыннай вайны была дасягнутая амаль год таму.

У капсуле захоўваецца зямля з тэрыторый пасёлка Залатухіна і помніка героям-артылерыстам, размешчанага ў Понырыўскім раёне Курскай вобласці. Сімвалічнае пасланне Сяргей Папкоў асабіста даставіў у Беларусь.

"Сёння мы закладваем гэту святую зямлю ў крыпту ў памяць аб тых страшных падзеях, якія адбыліся ў 1943 годзе. Бязмерная ўдзячнасць вам, ветэраны, за ваш подзвіг. І вечная памяць загінулым. Гэта цырымонія даказвае яднанне нашых народаў, нашы адзіныя мэты. Сведчыць аб тым, што разам мы непераможныя", - сказаў Сяргей Папкоў.

"Цяпер, калі нацыі, народнасці, грамадзяне розных краін ужо забываюць гісторыю такіх вялікіх падзей, сённяшняя падзея - каштоўны дар. Нашы народы змагаліся за справядлівую справу, захаванне незалежнасці. Моладзь, якая будзе прыходзіць у храм, у крыпту, павінна помніць і ведаць пра тыя падзеі. Гэта адна са святых мясцін, дзе будзе праходзіць мудрае выхаванне падрастаючага пакалення", - дадаў ён.

На сустрэчы таксама быў арганізаваны відэамост "Мінск-Курск". Прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій прамовілі памятныя малітвы, пасля чаго капсулу з зямлёй паклалі ў нішу крыпты.

"Памятная малітва перасягае стагоддзі і адлегласці. Загінулыя салдаты - сапраўдныя воіны жыцця, якія даказалі, што няма большай за тую любоў, калі хто пакладзе душу за сяброў сваіх, - сказаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. - Але нават у той страшнай бітве людзі спадзяваліся, што перамогуць і будуць жыць. У гэтым сіла духу нашага народа. А гэта капсула з зямлёй стане сімвалам адзінства і напамінам аб тым, што адбывалася ў тыя часы, перасцярогай для будучых пакаленняў".

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі дыпламаты Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі органаў улады Беларусі, розных грамадскіх арганізацый і культурных устаноў і, вядома, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - удзельнікі Курскай бітвы.

"Сёння ў Мінску засталося 30 чалавек - удзельнікаў Курскай бітвы, усім ужо за 90 гадоў. З намі тут чацвёра: Вера Афанасенка, Пётр Калгін, Георгій Лазычэнка, Іван Маслоўскі. Усе заслужаныя, з ордэнамі. З рознымі лёсамі і адной Перамогай, - адзначыў першы намеснік старшыні савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Віктар Кастко. - Курская бітва стала пераломным момантам у ходзе вайны, пасля якога адразу стала відаць, што фашызм прайграў".
____________________________________

Летам 1943 года адбылася важная бітва Другой сусветнай вайны, у ходзе якой войскі Чырвонай Арміі сарвалі наступленне праціўніка і разграмілі яго стратэгічную групоўку. Германія і яе саюзнікі былі вымушаны перайсці да абароны. Перамогай пад Курскам і выхадам войскаў Чырвонай Арміі да Дняпра завяршыўся карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне.   

У бітве з абодвух бакоў удзельнічала больш за 4 млн салдат і афіцэраў. Свой уклад у гэту перамогу ўнёс і беларускі народ. За адвагу і мужнасць у баях на Курскай дузе летам 1943 года звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены каля 40 беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі.


16 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2018
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:814
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Курская дуга Вторая мировая война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме