https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Забеспячэнне роўных правоў грамадзян - прыярытэтная задача Саюзнай дзяржавы


Пытанні гарманізацыі заканадаўства па забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі абмеркаваны ў ходзе пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады прыгранічных абласцей і рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Былі абмеркаваны вынікі правядзення парламенцкіх слуханняў "Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы", якія прайшлі 16 снежня 2017 года ў Бранску.

"У выглядзе рэкамендацый падрыхтаваны падагульняючы дакумент, дзе абазначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2020 гады. У ліку першачарговых мер трэба будзе выдзеліць пытанні гарманізацыі і ўніфікацыі заканадаўства ў галіне забеспячэння роўных правоў грамадзян і суб`ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі", - адзначыла намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бадак.

Падагульняючы дакумент парламенцкіх слуханняў быў дапрацаваны з улікам прапаноў, якія паступілі ад удзельнікаў мерапрыемства, і прадстаўлены на разгляд членаў Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне адобрыць рэкамендацыі парламенцкіх слуханняў "Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы".

14 лютага 2018, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.02.2018
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:792
 
Ключевые слова:
Права человека Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме