https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь зараз не бачыць прычын для правядзення пагранічнага кантролю на ўнутраных рэйсах паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь


Пра гэта заявіў 5 мая начальнік упраўлення пагранічнага кантролю Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Алег Ляшук, каментуючы новаўвядзенні расійскага боку.
5 мая дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота паведаміў, што ўсе авіярэйсы, якія выконваюцца паміж РФ і Беларуссю, з 15 мая пераводзяцца ў міжнародныя сектары расійскіх аэрапортаў.

Паводле яго слоў, пагранічны кантроль расійскіх і беларускіх грамадзян, якія ляцяць гэтымі рэйсамі, ажыццяўляцца не будзе — яны па-ранейшаму змогуць перасякаць мяжу па ўнутраных пашпартах. Адзінай зменай для іх стане неабходнасць захоўваць пасадачны талон, які трэба будзе падаваць пасля прыбыцця ў Расію. "Адзнакі аб перасячэнні мяжы ў пашпарце ставіць не будуць", — удакладніў Рапота.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык паведаміў, што афіцыйнае паведамленне расійскага боку аб новаўвядзенні было атрыманае 21 красавіка. МЗС аператыўна праінфармавала пра гэта ўсе зацікаўленыя ведамствы, уключаючы Дзяржпагранкамітэт, Дзяржаўны мытны камітэт, МУС і Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

"Згодна з запэўненнем расійскага боку, новы парадак не прывядзе да ўшчамлення свабоды перамяшчэння беларускіх і расійскіх грамадзян. Паглядзім, як будуць рэалізоўвацца гэтыя новыя падыходы", — сказаў Мірончык.

Паводле слоў Алега Ляшука, Дзяржпагранкамітэт атрымаў інфармацыю, што з 15 мая "расійскі бок у авіяцыйных пунктах пропуску будзе ажыццяўляць пагранічны кантроль у дачыненні да паветраных суднаў, якія прыбываюць з Рэспублікі Беларусь і рухаюцца у зваротным кірунку, у тым ліку і пасажыраў". З гэтай мэтай яе авіярэйсы будуць пераведзеныя ў міжнародныя сектары аэрапортаў РФ.

"У дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пагранічны кантроль ажыццяўляцца не будзе. Яны могуць падаць дакументы, якія сведчаць асобу, і пасадачныя талоны на той ці іншы рэйс у адным або іншым кірунку", — сказаў прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта.

"У Рэспубліцы Беларусь пагранічны кантроль на паветраных суднах, якія ляцяць з Беларусі ў Расію і ў зваротным кірунку, ажыццяўляцца не будзе", — запэўніў Ляшук.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2017
 
Дата публикации:05.05.2017
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:950
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Пограничный контроль Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме