https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Транснефць" у пачатку снежня абмяркуе прапанову Беларусі аб павышэнні тарыфаў на транзіт расійскай нафты


Пра гэта паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік "Транснефці" Ігар Дзёмін.
Расійская кампанія "Транснефць" у першай дэкадзе снежня правядзе рабочыя сустрэчы з беларускімі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба" па пытанні абгрунтаванасці павышэння тарыфу на транзіт у 2017 годзе на 20,5%.

Раней крыніца агенцтва ў адным з нафтатранспартных прадпрыемстваў Беларусі паведаміла, што Мінск мае намер павысіць кошт транзіту расійскай нафты з 1 студзеня 2017 года на 20,5%. Адпаведныя паведамленні ў "Транснефць" накіравалі "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба".

"Сёння адбылася нарада па пытанні паставак і тарыфаў на 2017 год, у ёй браў удзел генеральны дырэктар "Гомельтранснафты Дружба" Сяргей Сасноўскі. Было вырашана, што ў першай дэкадзе снежня адбудуцца рабочыя сустрэчы ў Беларусі па ўдакладненні разлікаў параметраў павышэння тарыфу на транзіт", — сказаў Дзёмін.

Ён зазначыў, што пасля гэтых нарад "Транснефць" адправіць у Федэральную антыманапольную службу (ФАС) дакументы па абгрунтаванасці павышэння тарыфу.

"У адпаведнасці з методыкай устаноўкі тарыфаў мы адправім у ФАС заяўкі з указаннем, што мы не згодныя з такім павышэннем", — заявіў раней Дзёмін. Прадстаўнік "Транснефці" паведаміў, што ў адпаведнасці з методыкай ФАС павінна прыняць рашэнне аб тарыфе. Калі ж тарыфныя органы краін не дамовяцца аб памеры тарыфаў, то ўпаўнаважаны орган беларускага боку зацвярджае памер тарыфаў на транспарціроўку нафты шляхам павышэння дзейных ставак тарыфаў на сярэднегадавы індэкс спажывецкіх цэн на бягучы год, устаноўлены параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця РФ, павялічаны не больш чым на 3%.

У 2016 годзе Беларусь ужо збіралася павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты. Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 28 верасня 2016 года тарыфы былі павышаныя ў сярэднім на 50%. Дакумент павінен быў набыць моц 11 кастрычніка, аднак напярэдадні, 10 кастрычніка, віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка паведаміў, што Беларусь адмяніла рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транзіт расійскай нафты ў абмен на аднаўленне паставак нафты з Расіі ў ранейшым аб`ёме.

Згодна з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі па вырашэнні нафтагазавага канфлікту да 20 кастрычніка Мінск павінен быў пералічыць 281 млн долараў у якасці запазычанасці за пастаўлены расійскі прыродны газ, прычым, як заяўляў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур, сродкі для разлікаў за газ ёсць. Аднак грошы так і не былі выплачаныя.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2016
 
Дата публикации:25.11.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1053
 
Ключевые слова:
Нефтегазовый конфликт Ценообразование Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме