https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сума доўгу Беларусі перад Расіяй за пастаўкі газу на гэты момант складае каля 600 млн долараў


Аб гэтым заявіў віцэ-прэм`ер РФ Аркадзь Дварковіч у інтэрв`ю тэлеканалу РБК у рамках інвестфоруму ў Сочы.
"Недаплата складае блізу 600 мільёнаў долараў. Значная частка гэтых грошай з-за нашай падатковай сістэмы, у сілу таго, што "Газпром" кантралюецца дзяржавай, павінна пайсці ў бюджэт у выглядзе падатку на прыбытак або дывідэндаў "Газпрома", — цытуе Дварковіча ТАСС.

"Гэта страты бюджэту прамыя, гэта страты акцыянераў "Газпрома". Мы не можам на гэта не звяртаць увагі, таму часткова кампенсуем гэта за кошт недапаставак нафты", — дадаў віцэ-прэм`ер.

Раней Дварковіч заяўляў, што на 28 студзеня сума доўгу Беларусі за пастаўлены расійскі газ дасягнула каля 550 млн долараў.

У сённяшнім інтэрв`ю расійскі чыноўнік таксама адзначыў, што Расія і Беларусь разыходзяцца па пытанні руху да адзінага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

"У пагадненні ЕАЭС ёсць норма аб паступовым пераходзе і стварэнні да 2025 года агульнага рынку газу. Гэтая задача не можа быць вырашана за адну ноч 31 снежня 2024 года, да гэтага трэба рухацца паступова. Мы цяпер спрабуем знайсці агульныя падыходы, прынцыпы, на аснове якіх такі рух мог бы адбывацца ўжо пачынаючы з 2018 года. Беларускія калегі хочуць больш хуткага руху, чым мы лічым разумным. У гэтым заключаецца дыскусія", — растлумачыў Дварковіч.

Раніцай 27 лютага ў кулуарах інвестфоруму ў Сочы ён таксама паведаміў, што перамовы з Беларуссю па газе працягваюцца. "Беларусь даўно павінна была пагасіць доўг за газ, а не назапашваць яго", — падкрэсліў Дварковіч.

Перамовы паміж Масквой і Мінскам аб умовах урэгулявання нафтагазавай спрэчкі доўжацца з пачатку мінулага года. Беларускія ўлады настойваюць на тым, што кошт расійскага газу ў доларавым эквіваленце павінен быць зніжаны, з чым не згодны расійскі бок.

З другой паловы 2016 года, рэагуючы на нявыплату Беларуссю ў поўным аб`ёме кошту газу, расійскі ўрад прыняў рашэнне скараціць пастаўкі нафты ў краіну. Па дзейных пагадненнях Расія павінна была паставіць у Беларусь за год 23 млн тон нафты, аднак па выніках 2016 года імпарт нафты скараціўся на 20,8%.

16 лютага віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што падпісанне пратакола з Расіяй па нафтагазавай спрэчцы чакаецца "на наступным тыдні".

"Мы на мінулым тыдні правялі чарговыя перамовы. Склалі праект пратакола, завізіравалі нашымі подпісамі з нашым візаві — віцэ-прэм`ерам Расіі Аркадзем Дварковічам. Цяпер пратакол знаходзіцца на разглядзе расійскага кіраўніцтва. Я спадзяюся, на наступным тыдні ён, магчыма, пабачыць свет", — сказаў Сямашка. Змест пратакола ён не канкрэтызаваў, адзначыўшы толькі, што гэта ўжо "дваццаты варыянт".

24 лютага міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык паведаміў журналістам, што рашэнні па расійскім газе прыняты і будуць узгоднены на палітычным узроўні.

Паводле яго слоў, прынцыпова важна выканаць усе нормы, закладзеныя ў падпісаным дагаворы аб ЕАЭС.

У першую чаргу гаворка ідзе аб стварэнні роўных умоў для суб`ектаў гаспадарання ўсіх удзельнікаў саюза, растлумачыў міністр.

"У сувязі з гэтым, каб да 1 ліпеня 2019 года стварыць агульны рынак электраэнергіі, а да 1 студзені 2025 года — агульны рынак газу, мы павінны максімальна зблізіць цэны на газ, чым мы сёння і займаемся. Усё, што зроблена ў гэтай частцы, даведзена да грамадскасці віцэ-прэм`ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам і віцэ-прэм`ерам Расіі Аркадзем Дварковічам. Усе далейшыя крокі залежаць ад палітычных рашэнняў, якія будуць прымацца на вышэйшым узроўні", — заявіў Патупчык.

БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2017
 
Дата публикации:28.02.2017
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1040
 
Ключевые слова:
Нефтегазовый спор Беларусь-Россия Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме