https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новасібірская вобласць восенню прыме Дні культуры Беларусі


Анонс у эфіры Беларускага радыё прадставіла профільны міністр расійскага рэгіёна, паведамляе tvr.by.
Культурныя масты ўзводзім даўно, але сапраўдным імпульсам у супрацоўніцтве паслужылі леташнія пагадненні. Як вынік падпісаных тады дакументаў гэтымі днямі ў Мінску паказваюць усю палітру спадчыны Новасібірска.

«Партнёрства і сувязі паміж прафесіяналамі — галоўны залог будучага выніку. Мы гэта робім, вядома ж, не імгненна. Афіцыйна аформіўшы адносіны, пачалі праектаваць нашу сумесную дзейнасць на гады, гады наперад. І цяпер ужо першы фармат — гэта Дні культуры — мы прывозім ужо ў рамках падпісаных пагадненняў. Мы чакаем у адказ у кастрычніку гэтага ж года нашых выдатных беларускіх калег на сібірскай зямлі. Скажу шчыра, у 2025 годзе ў нас ужо каля 10 мерапрыемстваў пастаўлена ў план работы ў Новасібірску», — паведаміла Юлія Шукліна, міністр культуры Новасібірскай вобласці Расіі.

Звязда, 26 траўня 2024
 
Дата публикации:26.05.2024
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:240
 
Ключевые слова:
Сотрудничество Новосибирск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме