https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Беларусь аб`яднаюць намаганні ў барацьбе з праявамі тэрарызму і экстрэмізму ў інтэрнэце


Аб гэтым заявіў на ХI Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні" ў Мінску намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый Расіі Аляксей Волін.
Расія і Беларусь будуць супрацоўнічаць у барацьбе з праявамі тэрарызму, экстрэмізму, наркаманіі і дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнэце.

Аляксей Волін адзначыў, што прыняты план работы па стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы прадугледжвае сумесную работу па шэрагу напрамкаў. Сярод іх асвятленне дзейнасці СД, сумесных праектаў у галіне вытворчасці друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, супрацоўніцтва інфармацыйных агенцтваў, тэлебачання, радыё, асобная ўвага ўдзелена агульным падыходам да пытанняў развіцця інтэрнэту.

Бакі выступаюць за суверэнітэт у нацыянальным сегменце інтэрнэту, разам з тым Расія і Беларусь будуць супрацоўнічаць у барацьбе з такімі з`явамі ў сетцы, як дзіцячая парнаграфія, наркаманія, суіцыд, тэрарызм, экстрэмізм, паведаміў ён.

Намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый Расіі падкрэсліў, што дакумент аб стварэнні агульнай інфармацыйнай прасторы прымаўся не для ведамстваў, а для грамадзян Саюзнай дзяржавы.

У дакуменце ўдзелена вялікая ўвага супрацоўніцтву ў сферы інфармацыі з усімі краінамі СНД, але перш за ўсё гэта датычыцца ЕАЭС, дзе назіраецца вялікая інтэграцыя па шэрагу пазіцый.

13 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.05.2016
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1104
 
Ключевые слова:
Форум Беларусь-Россия СМИ Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме