https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Маскве адкрыты Дзелавы і культурны комплекс пасольства Беларусі


Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.
Цырымонія адкрыцця ў Маскве Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі адбылася 29 верасня. У ёй узялі ўдзел прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін. 

Як адзначыў Кабякоў, Аляксандр Лукашэнка часта паўтарае, што Масква не чужы горад, а Расія — гэта не толькі брацкая дзяржава, але і найважнейшы стратэгічны саюзнік. Кабякоў лічыць, што "менавіта дзякуючы зацікаўленай падтрымцы, асабістай увазе да праекта кіраўніка дзяржавы пераадоленыя ўсе цяжкасці і завершанае збудаванне комплексу". 

Прэм`ер-міністр лічыць, што "ідэя стварэння ў расійскай сталіцы яшчэ аднаго пункта апоры для Беларусі ў Расіі, месца прэзентацыі беларускай культуры, традыцый, навуковага і эканамічнага патэнцыялаў, спела даўно". 

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што "задача новага аб`екта — стаць перадавой пляцоўкай для прэзентацый інвестыцыйнага і экспартнага патэнцыялу Беларусі, традыцыйным месцам сустрэч для дзелавых колаў краін, пунктам прыцяжэння для беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў самых розных галінах". "Дзелавы і культурны комплекс па сваіх магчымасцях уражальна шматфункцыянальны. Яго пляцоўкі адпавядаюць усім сучасным патрабаванням для правядзення самага шырокага спектра мерапрыемстваў: ад дзяржаўных урачыстасцяў, дзелавых кансультацый і перамоў да арганізацыі прэм`ерных пастановак, канцэртных выступленняў зорак класічнай і эстраднай музыкі, міжнародных выстаў, сімпозіумаў, брыфінгаў і прэс-канферэнцый", — адзначыў Кабякоў. 

Ён падзякаваў кіраўніцтву Расіі — прэзідэнту Уладзіміру Пуціну і прэм`ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву — за падтрымку гэтага праекта, а ўраду Масквы — "за неацэнную дапамогу пры вырашэнні ўсіх цяжкасцяў і фармальнасцяў пры будаўніцтве". 

У сваю чаргу Сяргей Нарышкін выказаў упэўненасць, што Дзелавы і культурны комплекс пасольства будзе запатрабаваным, стане месцам для сяброўскіх і дзелавых сустрэч. 

Агульная плошча комплексу складае больш за 15 тысяч квадратных метраў. Ён уключае ў сябе шматфункцыянальную канферэнц-залу на 240 месцаў, мультымедыйны прэс-цэнтр, музычна-літаратурную гасцёўню, бібліятэку, рэстаран беларускай кухні і іншыя памяшканні.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2015
 
Дата публикации:29.09.2015
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1295
 
Ключевые слова:
Посольство Беларусь-Россия Деловой и культурный комплекс Дипломатия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме