https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародная выстаўка Expo-Russia Belarus - 2015 пройдзе ў Мінску з 24 па 26 лістапада


Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства.
У выстаўцы прымуць удзел прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў са сфер энергетыкі, у тым ліку атамнай, машынабудавання, нафтахімічнай і газавай прамысловасці, металургіі, будаўніцтва, транспарту, тэлекамунікацыі, страхавання, аграпрамысловага комплексу, адукацыі.

Дзелавая праграма выстаўкі ўключае канферэнцыю аб перспектывах пашырэння эканамічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС, круглыя сталы, пасяджэнне Расійска-беларускага дзелавога савета, кантактна-кааперацыйную біржу.

У час круглых сталоў эксперты абмяркуюць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі ў галіне ядзернай, традыцыйнай і альтэрнатыўнай энергетыкі, распрацоўкі энергазберагальных тэхналогій, транспартнае супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве, супрацоўніцтва ў сферы сувязі і тэлекамунікацый.

Асобнай тэмай для абмеркавання стануць перспектывы пашырэння імпарту прадуктаў харчавання, у тым ліку агародніны і садавіны з Беларусі ў Расію на фоне санкцый Еўрасаюза.

Плануецца таксама разгледзець узаемадзеянне ў галіне распрацоўкі тэхнікі медыцынскага прызначэння і процідзеяння распаўсюджванню фальсіфікатаў лекавых прэпаратаў, перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

На выстаўцы Expo-Russia Belarus свае экспазіцыі прадставяць Рэспубліка Чувашыя, Рэспубліка Мардовія, Разанская, Калужская, Ліпецкая, Растоўская, Цюменская, Саратаўская, Самарская вобласці, горад Новасібірск, Міністэрства адукацыі і навукі РФ. Атрымана больш за 400 заявак ад прадпрыемстваў розных форм уласнасці Расіі і Беларусі.

Арганізатар выстаўкі - ААТ "Замеж-Экспа". Суарганізатар выстаўкі з расійскага боку - Міжнародная асацыяцыя фондаў міру, з беларускага боку - нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа".

Падтрымку аказваюць Савет Федэрацыі, Дзяржаўная дума, МЗС Расіі, Мінэканамразвіцця, Мінпрамгандаль, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Рассупрацоўніцтва, пасольства Расіі ў Беларусі, Нацыянальны сход Беларусі, міністэрствы Беларусі, Вышэйшы дзяржаўны савет і іншыя рабочыя органы Саюзнай дзяржавы, Выканаўчы камітэт СНД, Эканамічны савет СНД, ЕЭК, Расійска-беларускі дзелавы савет.

Мэта мерапрыемства - умацаванне эканамічных, гуманітарных, сацыяльна-культурных і палітычных сувязей паміж народамі Расіі і Беларусі.

20 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.11.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1133
 
Ключевые слова:
Expo-Russia Belarus Выставка Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме