https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэны ў Беларусі на 10 працэнтаў ніжэйшыя, чым у Цэнтральнай Расіі


Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Мінгандлю Алена Маліноўская.
"У параўнанні з цэнамі ў Цэнтральнай Федэральнай акрузе Расіі рознічныя цэны ў Беларусі на спажывецкія тавары ў сярэднім больш як на 10 працэнтаў ніжэйшыя", - сказала Алена Маліноўская.

Паводле разлікаў Мінгандлю, за першыя два месяцы 2016 года ўзровень індэкса цэн на харчовыя і нехарчовыя тавары ў Беларусі знізіўся на 0,4 працэнтнага пункта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Алена Маліноўская канстатавала, што Міністэрства гандлю ў студзені-лютым праверыла 461 аб`ект гандлю і грамадскага харчавання. Па выніках праверак складзена і накіравана ў судовыя органы больш як 700 пратаколаў, прыменена штрафных санкцый на суму больш як Br2,7 млрд.

2 сакавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.03.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1103
 
Ключевые слова:
Торговля Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме