https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Расія дасягнулі адчувальных поспехаў ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі


Гэта адзначыў старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, спікер Дзярждумы РФ Сяргей Нарышкін.
Беларусь і Расія сумеснымі намаганнямі дасягнулі адчувальных поспехаў у пытаннях умацавання рэгіянальнай бяспекі. Аб гэтым заявіў старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, спікер Дзярждумы РФ Сяргей Нарышкін, вітаючы ўдзельнікаў двухдзённага пасяджэння пастаянна дзеючага пры Парламенцкім сходзе семінара на тэму "Рэгіянальная бяспека як асноватворная форма забеспячэння грамадскай бяспекі Саюзнай дзяржавы".

"Нашы краіны заўсёды надавалі і надаюць вялікае значэнне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачыннасцю і аховы правапарадку, забеспячэння абароны правоў і свабод чалавека, - падкрэсліў Сяргей Нарышкін. - Пры гэтым мы грунтуемся на агульнапрызнаных прынцыпах і нормах міжнароднага права, аддаючы прыярытэт дыпламатычным метадам вырашэння канфліктаў".

Спікер Дзярждумы выказаў упэўненасць, што выпрацаваныя ў ходзе семінара рэкамендацыі паслужаць асновай для далейшай інтэграцыі на такім важным напрамку саюзнага будаўніцтва, як забеспячэнне грамадскай бяспекі.

Мерапрыемства прымеркавана да 15-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праходзіць у рамках мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікамі семінара сталі дэпутаты Парламенцкага сходу, кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Расіі і абласцей Беларусі, прадстаўнікі ваенных і праваахоўных ведамстваў дзвюх краін, міжнародных арганізацый, а таксама эксперты і вучоныя вядучых ВНУ. Яны абмяркоўваюць пытанні, звязаныя з удасканаленнем прававых, адміністрацыйных і арганізацыйных асноў стратэгічнага планавання на рэгіянальным узроўні, пытанні павышэння якасці работы адміністрацыйных структур кіравання рэгіянальнай бяспекай і падрыхтоўкай кадраў для іх, практычныя падыходы і метады забеспячэння балансу інтарэсаў у сферы міжнароднага супрацоўніцтва суб`ектаў Расійскай Федэрацыі і абласцей Беларусі.

Па выніках мерапрыемства плануецца выпрацаваць рэкамендацыі, якія потым будуць накіраваны органам выканаўчай і заканадаўчай улады дзвюх краін, а таксама органам Саюзнай дзяржавы.

12 лістапада 2014, Валгаград
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.11.2014
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1225
 
Ключевые слова:
Региональная безопасность Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме