https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Масква можа пайсці на нафтавыя санкцыі ў дачыненні да Мінска


Такое меркаванне выказалі эксперты, каментуючы планы расійскіх улад разгледзець у чэрвені пытанне аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь.
Расія можа ўвесці ў дачыненні да Беларусі санкцыі ў нафтавай сферы, калі не будуць дасягнутыя дамоўленасці па ключавых міждзяржаўных пытаннях

Нагадаем, на мінулым тыдні віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Беларусь прыпыніла пастаўкі нафтапрадуктаў на расійскі рынак з-за нявыгадных цэнавых умоў, якія там склаліся. У адказ Мінэнерга Расіі заявіла, што з-за недапаставак беларускіх нафтапрадуктаў на расійскі рынак могуць быць скарочаныя пастаўкі нафты ў Беларусь. 

На думку расійскіх аналітыкаў, нягледзячы на непрывабную цэнавую кан`юнктуру, Беларусі давядзецца пастаўляць нафтапрадукты ў Расію. 

"Беларусь у цяперашніх умовах спрабуе максімізаваць свой прыбытак, пастаўляючы нафтапрадукты на знешнія рынкі. Гэты падыход можна было зразумець, калі б адносіны паміж Масквой і Мінскам у нафтавай сферы былі поўнасцю рынкавымі, аднак яны такімі не з`яўляюцца", — адзначыў у каментарыі БелаПАН кіраўнік сектара эканамічнага дэпартамента расійскага Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў. 

Ён нагадаў аб пратаколе па пытаннях беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў нафтавай сферы, падпісаным восенню 2014 гады, згодна з якім вывазныя пошліны на экспартаваныя нафтапрадукты ў 2015 годзе павінны поўнасцю залічвацца ў беларускі бюджэт, а не ў расійскі, як гэта было да 2014 года ўключна. 

"Наўрад ці можна ўявіць, што Беларусь, атрымаўшы ў 2015 годзе поўнае вяртанне нафтапошлін у свой бюджэт, зможа адмовіцца ад паставак нафтапрадуктаў на расійскі рынак", — сказаў Агібалаў. 

Калі ж беларускі бок не захоча пастаўляць бензін у Расію, спасылаючыся на нявыгадныя цэны, Крэмль можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь. "Такое развіццё падзей выключыць нельга, магчымасцяў уздзеяння на Беларусь у Маскве больш, чым раней. У Беларусі сёння няма козыра, які быў летась, калі пытанні ў нафтавай сферы звязваліся Мінскам з прыняццем дакументаў аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза", — лічыць расійскі эксперт. 

Пратакол па пытаннях супрацоўніцтва ў нафтавай сферы, падпісаны мінулай восенню, прадугледжвае, што Беларусь паставіць на расійскі рынак да 2015 года 1,8 млн. тон аўтамабільнага бензіну. Дакумент прадугледжвае, што ў выпадку недапаставак паліва Расія можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь. 

Беларускі эксперт па энергетычных пытаннях Таццяна Манёнак лічыць, што існуюць фактары, якія могуць па-рознаму ўплываць на далейшы ход развіцця сітуацыі ў нафтавай сферы. 

"Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадвыбарная кампанія ў Беларусі — усё гэта гаворыць на карысць таго, што палітычны фон у беларуска-расійскіх адносінах не павінен нагнятацца сёлета", — мяркуе Манёнак. 

У той жа час яна не выключае, што калі расійскі бок пачне акцэнтаваць увагу на іншых момантах, абвастрэнне адносін у нафтавай сферы магчымае. "Мы бачым, што расійскі бок незадаволены тым, як рэалізуюцца інтэграцыйныя праекты ў прамысловай сферы. Выклікаюць незадаволенасць у Расіі сёння і гандлёвыя бар`еры (беларускія інстытуты спецімпарцёраў), якія абмяркоўваліся падчас нядаўняга візіту расійскага віцэ-прэм`ера ў Мінск. Каб зрабіць Мінск больш згаворлівым, Масква, не выключана, можа скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь", — мяркуе Манёнак.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 27 красавіка 2015
 
Дата публикации:27.04.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1264
 
Ключевые слова:
Нефть Бензин Нефтепродукты Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме