https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскія спецыялісты-атамшчыкі высока ацэньваюць узровень падрыхтоўкі і прафесіяналізм беларускіх праекціроўшчыкаў


Аб гэтым заявіў дырэктар АТ "Атампраект" Сяргей Ануфрыенка на пляцоўцы VII Міжнароднага форуму "Атамэкспа-2015" у Маскве.
"Мы пастаянна супрацоўнічаем з беларускімі калегамі ў частцы перадачы вопыту праектавання, прычым супрацоўнічаем як роўныя. У нас часта бываюць прадстаўнікі Аб`яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі. Хачу заўважыць, што беларускія спецыялісты заўсёды задаюць абгрунтаваныя пытанні і нават даюць слушныя рэкамендацыі па паляпшэнні праекта. І мы іх улічваем", - адзначыў Сяргей Ануфрыенка.

Дырэктар АТ "Атампраект" падкрэсліў, што сучасныя расійскія атамныя станцыі з`яўляюцца вельмі надзейнымі і ўлічваюць перадавы вопыт у ядзернай галіне. "Энергаблокі, падобныя на тыя, што будуць узведзены на БелАЭС, ужо маюць практыку паспяховай эксплуатацыі. Пры праектаванні любой станцыі "Расатам" вельмі скрупулёзна падыходзіць да выбару пляцоўкі, ацэнкі верагодных здарэнняў у рэгіёне, як прыродных, так і тэхнагенных. Той факт, што атамная станцыя па расійскім дызайне можа з`явіцца ў Фінляндыі - у краіне, дзе не толькі вельмі строгія патрабаванні да бяспекі, але яшчэ і прысутнічае безумоўны падыход да іх выканання, з`яўляецца для нас паказальным. Гэта вельмі добрая школа", - дадаў ён.

1 чэрвеня 2015, Масква
Марта Астрэйка - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1316
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Белорусская АЭС АТ"Атомпроект" "Росатом" "Атомэкспо-2015"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме