https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Расія адкарэкціруюць прадуктовы баланс на 2015 год


Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.
Беларусь і Расія пачалі работу над карэкціроўкай балансаў паставак прадуктаў харчавання на 2015 год у сувязі з расійскім эмбарга на некаторыя групы тавараў з шэрага еўрапейскіх краін.

Беларусь і Расія штогод падпісваюць прагнозныя балансы ўзаемных паставак цукру, малочных і мясных прадуктаў. "Прагнозныя балансы попыту і прапанаванняў Саюзнай дзяржавы на малако і малакапрадукты, мяса і мясапрадукты, цукар белы на 2015 год будуць скарэкціраваны ў бок павелічэння", - адзначыў Аляксей Багданаў. Начальнік галоўнага ўпраўлення таксама дадаў, што бакі могуць прапісаць аб`ёмы пастаўкі і па іншых відах прадуктаў харчавання.

На 2014 год пастаўкі малака з Беларусі ў Расію ўзгоднены ў аб`ёме 3,1 млн т, мясной прадукцыі - 350 тыс. т, цукру - 250 тыс. т. Аднак, паводле слоў Аляксея Багданава, прагнозныя балансы на 2014 год будуць перавыкананы. "Мы прааналізавалі ўнутраныя магчымасці павелічэння паставак у Расію да тых балансаў, якія ёсць, і цяпер работа ў напрамку іх карэкціроўкі вядзецца", - адзначыў спецыяліст.

Паводле даных Мінсельгасхарча Беларусі, у 2014 годзе рэспубліка гатова павялічыць пастаўкі на расійскі рынак ялавічыны на 5 працэнтаў, птушкі - на 16 працэнтаў, малочнай прадукцыі - у 1,4 раза, у тым ліку сыроў - прыкладна на 70 працэнтаў. "Плануецца пашырыць асартымент выпускаемых у Беларусі сыроў з мэтай замяшчэння відаў сыроў, на ўвоз якіх Расіяй уведзена забарона, у тым ліку цвёрдых сыроў, сыроў з цвіллю і г.д.", - дадаў Аляксей Багданаў.

У пачатку жніўня гэтага года Расія забараніла імпарт некаторых відаў сельгассыравіны і прадуктаў харчавання з краін, якія раней увялі супраць яе эканамічныя санкцыі з-за сітуацыі ва Украіне. Плануецца, што Беларусь часткова замесціць прадукты з ЗША, Канады, ЕС, Аўстраліі і Нарвегіі, якія трапілі пад забарону, і наросціць экспарт сваіх тавараў у Расію.

4 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1300
 
Ключевые слова:
Россия-Евросоюз Эмбарго Санкции Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме