https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падраздзяленні БЭЗ працягваюць канфіскацыю кантрафактнага расійскага алкаголю


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Пінскага РАУС канфіскавалі партыю фальсіфікаванага расійскага алкаголю.
Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмеццева, яшчэ ў лютым 2015 года падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі УБЭЗ УУС Брэсцкага аблвыканкама і АБЭЗ Пінскага ГАУС у Пінску былі затрыманыя тры мясцовыя жыхары, якія нідзе не працуюць. Яны перавозілі фальсіфікаваную алкагольную прадукцыю вытворчасці Расіі. У іх пры перавозцы на аўтатранспартных сродках, а таксама дома выяўлена і канфіскавана 5,4 тыс. літраў гарэлкі "Фінская" і віна "Партвейн 777" на агульную суму больш як 1 млрд. рублёў. 

У дачыненні да затрыманых былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць (п. 1 ч. 1 арт. 12.7 КоАП) і незаконныя ўвоз, перавозку і захоўванне алкагольнай прадукцыі (ч. 2 арт. 12.27 КоАП). Яны разгледжаны судом, накладзены штраф па 10 базавых велічынь кожнаму. 

У маі гэтага года супрацоўнікі АБЭЗ Пінскага ГАУС атрымалі дадатковую аператыўную інфармацыю аба тым, што адзін з правапарушальнікаў працягвае займацца пастаўкамі ў Пінск фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі з РФ. Ён таксама рэалізуе яе аптовымі партыямі жыхарам горада і раёна для далейшага перапродажу, алкагольную прадукцыю захоўвае як дома, так і ў сваіх знаёмых у Пінску і Пінскім раёне. 

Падчас праведзеных праверачных мерапрыемстваў былі ўстаноўлены месцы захоўвання фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі правапарушальніка і пры правядзенні вобыскаў у яго дома і яшчэ ў двух яго знаёмых выяўлена і выключаканфіскавана фальсіфікаваная гарэлка "Фінская" і віно "Партвейн 777" агульным аб`ёмам 1,4 тыс. літраў на агульную суму больш як 155 млн. рублёў. 

Паводле слоў указаных грамадзян, яны набывалі алкагольную прадукцыю для асабістых патрэб у неўстаноўленых асоб. 

Па гэтым факце праводзіцца далейшая праверка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:19.06.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1192
 
Ключевые слова:
Контрафакт Алкоголь Контрабанда Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме