https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рашэнне ўрада РФ пра забарону на дзяржзакупкі аўтамашын і тэхнікі замежнай вытворчасці не тычыцца беларускіх вытворцаў


Як паведамляе прэс-служба Саўміна Беларусі, Дварковіч запэўніў, што ў гэтым дакуменце Расія паспрабавала ўлічыць інтарэсы сваіх партнёраў па Мытным саюзе і Еўразійскім эканамічным саюзе.
Пытанне аб падпісанай 14 ліпеня пастанове расійскага ўрада, якая прадугледжвае забарону на дзяржзакупкі аўтамашын і тэхнікі замежнай вытворчасці, абмяркоўвалася сёння ў Мінску на сустрэчы прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з намеснікам старшыні ўрада РФ Аркадзем Дварковічам.

Беларускія прадпрыемствы змогуць пастаўляць тэхніку для дзяржаўных і муніцыпальных патрэбаў без абмежаванняў, адзначыў віцэ-прэм`ер.

Падчас гутаркі Мясніковіч падкрэсліў, што ўсе тэрміны па галоўных інтэграцыйных прамысловых праектах Беларусі і Расіі будуць вытрыманыя. "Ведаю, сёння (падчас сустрэчы з прэзідэнтам) адбылося абмеркаванне далейшых захадаў па нашых галоўных інтэграцыйных праектах. Мы ў сваю чаргу ва ўрадзе будзем рабіць усё для таго, каб захаваць тэрміны", — сказаў прэм`ер-міністр, падкрэсліўшы, што Беларусь стараецца выконваць усе свае абавязацельствы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2014
 
Дата публикации:15.07.2014
Тематика:ЕАЭС, Союзное государство
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Евразийский союз Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме