https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь гатова да канца бягучага года павялічыць пастаўкі ў Расію на 15-50 працэнтаў у залежнасці ад віду прадуктаў харчавання


Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм`ер Беларусі Махаіл Русы па выніках праведзеных у Маскве перагавораў з расійскім віцэ-прэм`ерам Аркадзем Дварковічам.
Паводле слоў Міхаіла Русага, пастаўкі малочнай прадукцыі могуць быць павялічаны на 40-50 працэнтаў, у тым ліку сыроў - на 40 тыс. т, мясных паўфабрыкатаў - на 15-40 працэнтаў, агародніны - да 40 працэнтаў, бульбы - у два разы.

"Мы падлічылі ўсе магчымыя крыніцы, дзе можна пераразмеркаваць пастаўкі, і дамовіліся, што падкарэкціруем балансы па шэрагу напрамкаў, у тым ліку там, дзе ёсць вузкія пытанні ў нашых расійскіх партнёраў", - сказаў Міхаіл Русы.

Ён паведаміў, што адпаведныя даручэнні дадзены міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі, а сельскагаспадарчыя ведамствы дзвюх краін будуць кожны тыдзень маніторыць сітуацыю і пры неабходнасці карэкціраваць пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію.

Дадатковыя пастаўкі беларускай прадукцыі, перш за ўсё, будуць накіраваны ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінградскую вобласць. "Калі будзе нейкі арыенцір расійскага ўрада на канкрэтны рэгіён, мы гэту патрэбнасць закрыем", - паабяцаў Міхаіл Русы.

У Беларусі ў гэтым годзе чакаецца нядрэнны ўраджай бульбы, і беларускі бок гатовы паставіць у Расію больш за 1 млн т гэтай сельгаспрадукцыі. "Беларусь мае сучасныя сховішчы на 600 тыс. т бульбы. Мы можам па графіку, памесячна давозіць у расійскія сеткі неабходныя аб`ёмы бульбы і ў тым выглядзе, які неабходны спажыўцу - мытую, фасаваную і г.д.", - сказаў віцэ-прэм`ер.

Ён дадаў, што ў цэлым па выніках года экспарт беларускіх прадуктаў харчавання складзе $6,3-6,5 млрд.

13 жніўня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.08.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1472
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме