https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Другі завод беларускага "Амкадора" будуецца ў Башкортастане


Беларусь заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу контрагентаў расійскага рэгіёна па знешнегандлёвым абароце.
Дзень Беларусі прайшоў на стэндзе Башкортастана на выставе "Россия" ў Маскве, паведамілі  ва ўрадзе гэтага суб’екта Расійскай Федэрацыі.

Ганаровымі гасцямі Дня Беларусі на стэндзе Башкортастана сталі пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, ганаровы консул Беларусі ў Маскве, старшыня Савета дырэктараў АТ "Воздухотехника" Аляксандр Ястрыб, гендырэктар ТАА "УралМаш" Мікіта Марозаў і прадстаўнік Башкортастана пры Гандлёвым прадстаўніцтве РФ у Беларусі Канстанцін Клімін.

"Для наведвальнікаў былі арганізаваны тэматычныя актыўнасці, якія адлюстроўваюць культурныя, гістарычныя і прамысловыя дасягненні Рэспублікі Беларусь і яе супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкортастан", - цытуе ўрад прэм’ер-міністра Башкортастана Андрэя Назарава.

Па выніках мінулага года ў гэтага рэгіёна РФ – больш за 100 краін-партнёраў. Сярод іх адна з самых актыўных – Беларусь. У рэйтынгу контрагентаў расійскага суб’екта па знешнегандлёвым абароце яна заняла чацвёртае месца.

Тэхнаполіс

Як адзначылі ў башкортастанскім урадзе, ключавы праект у двухбаковым супрацоўніцтве – Башкірска-Беларускі індустрыяльна-інвестыцыйны тэхнаполіс. У яго ўваходзяць перадавыя сумесныя інвестпраекты.

"Для яго (тэхнаполіса) развіцця мы плануем пашырыць асаблівую эканамічную зону "Алга" і пабудаваць на яе тэрыторыі пяць індустрыяльных паркаў", - паведаміў Назараў.

Першы віцэ-прэм’ер Башкортастана – міністр эканамічнага развіцця і інвестыцыйнай палітыкі Рустам Муратаў у сваю чаргу адзначыў, што ў пачатку лютага бакі ўжо абмеркавалі запуск сумеснага індустрыяльна-інвестыцыйнага кластара на базе "Алга".

Да 2030 года меркаваны аб’ём інвестыцый у яго складзе каля 100 млрд расійскіх рублёў (больш за 3,5 млрд беларускіх рублёў). Цяпер праект уключае ў сябе два заводы беларускага холдынга "Амкадор". Адзін з іх уведзены ў строй і выпускае прадукцыю. Другі яшчэ будуюць. На ім будуць вырабляць спецыяльную і землярыйную тэхніку.

У кластары плануецца таксама запусціць сумесную вытворчасць МАЗа і Уфімскага трамвайна-тралейбуснага завода. Як чакаецца, такім чынам будуць выпускаць 250-300 тралейбусаў за год. Таксама з’явіцца акумулятарны завод кампаніі 1AK GROUP (Беларусь). Гэты беларускі холдынг мае намер выпускаць у Башкортастане сепаратарную стужку, што дасць магчымасць на 90% замяніць імпартную сыравіну ў Беларусі і Расіі.

Гандаль з Беларуссю

Паводле слоў міністра знешнеэканамічных сувязей і кангрэснай дзейнасці Башкортастана Маргарыты Болычавай, у студзені-верасні 2023 года аснову экспарту з гэтага рэгіёна РФ у Беларусь склалі: прадукцыя хімпрама, каўчук (80,5%), металы і вырабы з іх (8,1%), машынабудаўнічая прадукцыя (4,1%) і іншае.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва з МАЗам. У мінулым годзе кампанія "Уралмаш" адкрыла ў Башкортастане дылерскі цэнтр з удзелам прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і кіраўніка расійскага рэгіёна Радыя Хабірава.

Вынікам стаў рост аб’ёму продажу у 2023 годзе больш як на 100% (да 2022 года). Іншымі словамі, пастаўкі падвоіліся. У прыватнасці, падпісаны кантракт на пастаўку больш за 100 самазвалаў.

Мінск, 28 лютага 2024
Sputnik
 
Дата публикации:28.02.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:225
 
Ключевые слова:
Амкодор Башкортостан Спецтехника Совместное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме