https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прыярытэтам для Саюзнай дзяржавы з`яўляецца рэалізацыя праграм у сферах космасу, электронікі, а таксама высокіх, інфармацыйных і нанатэхналогій


Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на праведзенай 20 лютага ў Маскве нарадзе па супрацоўніцтве ў сферах бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, абароны, абаронна-прамысловага і ваенна-тэхнічнага комплексаў, паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
У ходзе мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў - дзяржаўных заказчыкаў саюзных праграм, адбыўся абмен меркаваннямі аб выніках рэалізацыі праграм у 2013 годзе, арганізацыі іх фінансавання ў 2014 годзе, а таксама адносна спецыфікі фарміравання бюджэту ў сферах бяспекі, праваахоўнай дзейнасці і абароны на 2015-2017 гады.

Рыгор Рапота адзначыў, што ў 2013 годзе было выканана дзевяць праграм і пяць мерапрыемстваў толькі ў сферы бяспекі і абароны. У 2014 годзе па лініі абароны і бяспекі намечана таксама рэалізаваць дзевяць праграм і чатыры мерапрыемствы з агульным аб`ёмам фінансавання 2 млрд 870 млн расійскіх рублёў. З іх у Расіі плануецца асвоіць крыху менш чым 2 млрд, у Беларусі - амаль 1 млрд расійскіх рублёў.

Паводле слоў дзяржсакратара, гэтыя праграмы датычацца сур`ёзных даследаванняў у галіне космасу, наземнага маніторынгу, ваенных тэхналогій, кожная праграма задзейнічае некалькі навукова-даследчых інстытутаў. Усе праграмы накіраваны на атрыманне канчатковага прадукту і давядзенне яго да стадыі серыйных распрацовак, падкрэсліў Рыгор Рапота.

21 лютага 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.02.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1121
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме