https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Расія плануюць распрацаваць рэестр актаў Саюзнай дзяржавы


Размова аб гэтым ішла 25 сакавіка на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце, якое адбылося ў Мінску.
Беларусь і Расія плануюць распрацаваць праграмна-тэхнічны комплекс "Рэестр актаў Саюзнай дзяржавы".

Як адзначыла старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце, намеснік старшыні Камітэта па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Дзяржаўнай Думы Расіі Таццяна Маскалькова, ініцыятыва стварэння праграмна-тэхнічнага комплексу была выпрацавана раней і знайшла падтрымку ў тым ліку сярод прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Расіі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі і Белдзяржуніверсітэта. Зацікаўленасць у правядзенні работ па стварэнні рэестра выказаў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) Беларусі.

Таццяна Маскалькова растлумачыла, што сёння сукупнасць прававых актаў СД - гэта акты і пастановы Парламенцкага сходу, Савета міністраў, пастановы Вышэйшага дзяржаўнага савета і міжнародныя прававыя акты, якія рэгулююць статус Саюзнай дзяржавы. Дакументы складаюць некалькі блокаў, прычым большая іх частка мае часовы характар і толькі нямногія дакументы з`яўляюцца дзеючымі на пастаяннай аснове. Стварэнне рэестра ў СД дасць магчымасць лепш арыентавацца ў заканадаўстве і напрацоўваць новыя нарматыўна-прававыя акты, лічыць яна.

У сваю чаргу намеснік дырэктара НЦПІ Мікалай Радзівановіч адзначыў, што распрацоўка праграмна-тэхнічнага комплексу прадугледжвае стварэнне праграмных сродкаў для вядзення і выкарыстання банка даных, правядзенне інвентарызацыі прынятых раней у СД прававых актаў, выкананне работ па стварэнні і фарміраванні інфармацыйнага напаўнення і забеспячэнне доступу да інфармацыі банка даных. Пры гэтым, паводле слоў спецыяліста, непасрэдны доступ да інфармацыі банка даных можа быць арганізаваны двума спосабамі - на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы або на спецыяльна распрацаваным сайце. Плануецца, што НЦПІ можа на дагаворнай аснове выконваць работы па вядзенні банка даных у далейшым.

Мікалай Радзівановіч растлумачыў, што работы па стварэнні праграмна-тэхнічнага комплексу і самога банка даных могуць праводзіцца ў два этапы. "У 2014 годзе можна распрацаваць і ўзгадніць з Пастаянным камітэтам тэхнічнае заданне на стварэнне банка даных, тэрмін выканання гэтых работ - прыкладна тры месяцы. У 2015 годзе плануецца пачаць стварэнне праграмна-тэхнічнага комплексу і напаўненне банка даных існуючымі дакументамі. Гэта зойме каля дзевяці месяцаў", - растлумачыў ён. Пасля гэтага можна атрымліваць ад Саюзнай дзяржавы ўсю неабходную інфармацыю, апрацоўваць яе і ўключаць у банк даных.

Дырэктар НЦПІ Андрэй Гаеў дадаў, што ў Беларусі створана ўнікальная сістэма збору нарматыўна-прававых актаў - усе акты прававога характару, якія прымаюцца ў краіне, уключаюцца ў Нацыянальны рэестр прававых актаў і ўлічваюцца па адзінай тэхналогіі. "Адпаведна, гэта работа не з`яўляецца для нас новай. Мы выконвалі такі праект і ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - сказаў ён.

У выніку абмеркавання дасягнута дамоўленасць прадаставіць Савету міністраў СД прапановы аб прызнанні крыніцамі афіцыйнага апублікавання Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі і сайт pravo.gov.ru ў Расіі. Прадстаўнікам НЦПІ даручана распрацаваць канцэпцыю стварэння прававога рэестра да 1 ліпеня 2014 года.

25 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.03.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1165
 
Ключевые слова:
Техрегламент Беларусь-Россия Реестр Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме