https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі і Расіі няма абсалютна ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 16 чэрвеня на сустрэчы з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым.
Уладзімір Макей адзначыў, што ёсць некаторыя цяжкасці тэхнічнага характару, і яны вырашальныя.

Паводле слоў кіраўніка беларускага МЗС, гэтыя перагаворы - добрая магчымасць абмеркаваць тэматыку двухбаковага парадку дня. "Праблем у нашых адносінах няма абсалютна ніякіх", - падкрэсліў Уладзімір Макей. Існуючыя некаторыя цяжкасці бягучага характару будуць абмеркаваны на сённяшніх перагаворах у дружалюбным канструктыўным духу, дадаў ён.

Вітаючы расійскага калегу, Уладзімір Макей сказаў аб тым, што такія сустрэчы становяцца практычна рэгулярнымі, у тым ліку пастаянна праходзяць перагаворы па праграме ўзгодненых дзеянняў дзвюх краін на два гады. Акрамя рэгулярных калегій праводзяцца сустрэчы і на пляцоўках міжнародных форумаў.

"У нас ёсць пастаянная магчымасць зверыць гадзіннікі, гаварыць аб двухбаковых адносінах і вызначыцца на будучае", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей павіншаваў Сяргея Лаўрова з нацыянальным святам, якое адзначыла Расія, і "пажадаў Расіі велічы як дзяржаве і народу - працвітання".

16 чэрвеня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1206
 
Ключевые слова:
Союзное государство Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме