https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійская венчурная кампанія плануе ўдзельнічаць у беларускім рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.
ААТ "Расійская венчурная кампанія" (РВК) плануе ўзяць удзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў, сказаў выканаўца абавязкаў дырэктара Беларускага інавацыйнага фонду Анатоль Грышановіч пасля сустрэчы 22 жніўня ў Маскве з генеральным дырэктарам РВК Ігарам Агамірзянам.

Плануецца, у прыватнасці, правядзенне і арганізацыя сумесных мерапрыемстваў — семінараў для спецыялістаў, удзел ва ўпраўленні кампаніямі, стварэнні нарматыўнай прававой базы, магчымых намінацый і гэтак далей. Бакі абмеркавалі таксама перспектывы доўгачасовага супрацоўніцтва па стварэнні механізму венчурнага фінансавання ў Беларусі з выкарыстаннем міжнароднага вопыту і план працы ТАА "Венчурная кампанія "Цэнтр інавацыйных тэхналогій ЕўрАзЭС".

Расійская венчурная кампанія — дзяржаўны фонд фондаў і інстытут развіцця Расійскай Федэрацыі, адзін з ключавых інструментаў дзяржавы ў справе пабудовы нацыянальнай інавацыйнай сістэмы. РВК, АТ "Нацыянальнае агенцтва тэхналагічнага развіцця" (Казахстан) і Беларускі інавацыйны фонд у красавіку 2013 года падпісалі ўстаноўчыя дакументы аб стварэнні ТАА "Венчурная кампанія "Цэнтр інавацыйных тэхналогій ЕўрАзЭС".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2014
 
Дата публикации:25.08.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1149
 
Ключевые слова:
Инвестиции Беларусь-Россия Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме