https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калінінградская вобласць прапануе Беларусі ўдзельнічаць у рэалізацыі праекта будаўніцтва глыбакаводнага порта


Аб гэтым паведаміў губернатар заходняга расійскага рэгіёна Мікалай Цуканаў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ СНД у ходзе міжнароднага семінара "Расія сёння".
"Мы прапанавалі Беларусі ўдзельнічаць у якасці інвестара ў будаўніцтве глыбакаводнага порта. Асноўнай мэтай праекта з`яўляецца забеспячэнне перавалкі знешнегандлёвых і транзітных грузаў у кантэйнерах, - сказаў губернатар. - Дзяржава бярэ на сябе расходы, звязаныя са стварэннем асноўнай інфраструктуры (будаўніцтва засцерагальных молаў, прычалаў, дарог і г.д). А інвестарам прапануецца будаваць спецыяльныя пляцоўкі для тых грузаў, якія ім трэба будзе перавальваць у порце, напрыклад, тэхніку або ўгнаенні. У дзяржбюджэце па лініі Міністэрства транспарту прадугледжваецца 23 млрд. расійскіх рублёў. Гэта пачатковая сума на перыяд да 2016 года". Паводле слоў губернатара, ужо фарміруецца тэхнічнае заданне па праектаванню порта.

Сярод патэнцыяльных інвестараў - Кітай, Карэя. Час пачатку будаўніцтва будзе ў многім залежаць ад інвестараў, падкрэсліў Мікалай Цуканаў. Цяпер аналізуюцца перспектывы аб`ёмаў трафіка кантэйнерных перавозак.

Глыбакаводны порт будзе свабоднай эканамічнай зонай з усімі прэферэнцыямі. Размова ідзе аб адсутнасці ПДВ, пошлін, а таксама аб дадатковых ільготах па выплаце рэгіянальных падаткаў. "Беларусь пры ўмове ўдзелу ў рэалізацыі гэтага праекта атрымае выхад да мора", - сказаў Мікалай Цуканаў.

Сярод іншых маштабных праектаў, да ўдзелу ў якіх запрашаюцца замежныя інвестары, у тым ліку і Беларусь, - будаўніцтва спартыўных аб`ектаў да чэмпіянату свету па футболу ў 2018 годзе (Калінінград уваходзіць у лік гарадоў, у якіх пройдуць гульні). Гэта стадыёны, трэніровачныя базы, аб`екты транспарту і турызму.

Калінінградская вобласць зацікаўлена ў прыцягненні беларускіх праекціроўшчыкаў, будаўнікоў, адзначыў губернатар расійскага рэгіёна. "Беларускія спецыялісты ўжо будуюць у нашай вобласці жыллё і аб`екты інфраструктуры - дарогі, масты і г.д.", - дадаў Мікалай Цуканаў.

Ён адзначыў паспяховае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, пазітыўную дынаміку ўзаемнага гандлю. "Калі была пастаўлена задача павялічыць аб`ём тавараабароту ў два разы, гэта здавалася практычна нерэальным, - прызнаў губернатар. - Але па выніках 9 месяцаў бягучага года тавараабарот павялічыўся на 71,3 працэнта да ўзроўню аналагічнага мінулагодняга перыяду, а па выніках 2013 года задача па падваенню аб`ёму тавараабароту будзе дасягнута". У структуры паставак з Беларусі асноўная доля прыпадае на будаўнічыя матэрыялы, тэхніку, угнаенні, з Калінінградскай вобласці ў рэспубліку пастаўляецца рыба, электроніка, станкі і інш.

У лістападзе гэтага года ў Калінінградзе адбылося ХІ пасяджэнне Савета па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву Калінінградскай вобласці з абласцямі, муніцыпалітэтамі, органамі дзяржаўнага кіравання Беларусі. Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначальваў віцэ-прэм`ер Пётр Пракаповіч. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі План мерапрыемстваў па супрацоўніцтву Беларусі і Калінінградскай вобласці на 2014-2015 гады.

Савет па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву быў створаны ў рамках пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 14 кастрычніка 1999 года. Традыцыйна з расійскага боку савет узначальвае губернатар Калінінградскай вобласці, з беларускага боку - намеснік прэм`ер-міністра. Пасяджэнні савета з 2000 года праводзяць штогод і па чарзе на тэрыторыі кожнай краіны. У складзе савета 7 камісій, у тым ліку па аграпрамысловаму і таварапрамысловаму комплексах; па прамысловасці, энергетыцы, дрэваапрацоўцы і цэлюлозна-папяровай прамысловасці; па культуры, адукацыі, інфармацыйнаму абмену і маладзёжнай палітыцы і інш.

Міжнародны семінар "Расія сёння" арганізаваны ІТАР-ТАСС. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі інфармацыйных агенцтваў Беларусі, Расіі, Украіны, Кыргызстана, Азербайджана, Казахстана. У рамках семінара журналісты наведалі шэраг аб`ектаў Калініградскай вобласці.

9 снежня 2013, Калінінград
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.12.2013
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:1384
 
Ключевые слова:
Инвестиции Каралевец Морские перевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме