https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Расіі адобрыў праект пагаднення з Беларуссю аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі


Адпаведнае распараджэнне, падпісанае прэм`ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, апублікавана на расійскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Урад РФ даручыў Міністэрству замежных спраў правесці перагаворы з беларускім бокам і пасля дасягнення дамоўленасці падпісаць гэта пагадненне.

Праект пагаднення прадугледжвае стварэнне сістэмы маніторынгу і сумеснага рэагавання на ўзнікаючыя пагрозы ў сферы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі крытычна важных аб`ектаў Беларусі і Расіі, процідзеянне інфармацыйнай злачыннасці і пагрозам выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у тэрарыстычных мэтах. Дакумент таксама прадугледжвае супрацоўніцтва ў забеспячэнні бяспечнага, стабільнага функцыянавання і інтэрнацыяналізацыі кіравання Інтэрнэтам.

У праекце да асноўных пагроз у галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі аднесены: распрацоўка і прымяненне інфармацыйнай зброі, падрыхтоўка і вядзенне інфармацыйнай вайны, інфармацыйны тэрарызм, інфармацыйная злачыннасць, выкарыстанне дамінуючага становішча ў інфармацыйнай прасторы ва ўрон інтарэсам і бяспецы іншых дзяржаў, распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмам, духоўнаму, маральнаму і культурнаму асяроддзю іншых дзяржаў, пагрозы прыроднага і тэхнагеннага характару бяспечнаму і стабільнаму функцыянаванню глабальных і нацыянальных інфармацыйных інфраструктур.

Да дакумента прыкладаецца растлумачэнне пераліку асноўных пагроз у сферы інфармацыйнай бяспекі, іх крыніц і прымет. Так, пад інфармацыйнай вайной разумеецца ўздзеянне на сістэмы транспарціроўкі камунікацый і кіравання паветранымі проціракетнымі і іншымі відамі аб`ектаў абароны, у выніку чаго дзяржава страчвае здольнасць абараняцца ад агрэсара і не можа выкарыстаць законнае права самаабароны. Да прымет інфармацыйнай вайны аднесена таксама парушэнне функцыянавання аб`ектаў інфармацыйнай інфраструктуры, у выніку чаго паралізуюцца сістэмы кіравання і прыняцця рашэнняў у дзяржавах.

Да ліку прымет пагрозы інфармацыйнага тэрарызму аднесена не толькі выкарыстанне інфармацыйных сетак тэрарыстычнымі арганізацыямі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці і прыцягнення ў свае рады новых прыхільнікаў, але і кантраляванне або блакіраванне каналаў перадачы масавай інфармацыі.

Пад інфармацыйнай злачыннасцю разумеецца наўмыснае распаўсюджванне і стварэнне камп`ютарных вірусаў і іншых шкодных праграм, ажыццяўленне сеткавых атак і іншага негатыўнага ўздзеяння, парушэнне законных правоў і свабод грамадзян у інфармацыйнай сферы, у тым ліку права недатыкальнасці прыватнага жыцця.

Сярод прымет пагрозы дамінуючага становішча ў інфармацыйнай прасторы названа, у тым ліку, убудоўванне схаваных магчымасцей і функцый у праграмнае забеспячэнне і абсталяванне, якія пастаўляюцца ў іншыя краіны, для кантролю і ўплыву на інфармацыйныя рэсурсы і крытычна важныя аб`екты гэтых краін.

Што датычыцца інфармацыі, якая наносіць шкоду грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмам, то да прымет гэтай пагрозы аднесена тыражаванне ў электронных СМІ і Інтэрнэце інфармацыі, якая скажае ўяўленне аб палітычнай сістэме, грамадскім ладзе, знешняй і ўнутранай палітыцы, важных палітычных і грамадскіх працэсах у дзяржаве.

19 верасня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1497
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Информационная безопасность Интернет Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме