https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Супрацоўніцтва Беларусі і Масквы развіваецца ў новым фармаце


Аб гэтым заявіў 23 мая на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка.
За 2011-2013 гады асноўнай праблемай у беларуска-маскоўскім супрацоўніцтве стала выбудоўванне сістэмы ўзаемаадносін з новым складам урада расійскай сталіцы.

Дыпламат нагадаў, што гэта сістэма абмяркоўвалася ў час праведзенай у сакавіку мінулага года сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, па выніках якой была дасягнута дамоўленасць аб новым фармаце супрацоўніцтва. Бакі прыйшлі да высновы аб неабходнасці надаць асаблівы статус і узровень адносінам паміж Беларуссю і ўрадам Масквы. Было вызначана, што гэта супрацоўніцтва будзе развівацца пад агульным кіраўніцтвам прэм`ер-міністра Беларусі і мэра Масквы.

Цяпер паміж Масквой і Беларуссю дзейнічаюць 170 пагадненняў аб супрацоўніцтве і ўстанаўленні партнёрскіх сувязей у розных сферах, у тым ліку на ўрадавым узроўні - 12, на ўзроўні галіновых органаў выканаўчай улады - 31, паміж прэфектурамі і абласцямі - 11, управамі і раёнамі - 94.

Паводле слоў пасла, станоўча зарэкамендавала сябе супрацоўніцтва абласцей Беларусі і адміністрацыйных акруг Масквы, а таксама на ўзроўні "раён-управа". "Супрацоўніцтва Беларусі і Масквы мае плённы характар, яно традыцыйна падтрымліваецца і развіваецца на ўзроўні стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

23 мая 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.05.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1636
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме