https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Крэдытныя рэсурсы могуць быць выдзелены Беларусі на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў


Такую думку выказаў пасол Расійскай Федэрацыі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў, каментуючы зварот беларускіх уладаў з просьбай выдзеліць крэдыт на 2 млрд. долараў.
"Расійскі бок, вядома, разгледзіць пытанне выдзялення рэсурсаў Беларусі, калі гэта пойдзе на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў, прапанаваных Беларуссю. Вось на гэтыя праекты можна знайсці грошы, а проста так атрымаць іх будзе цяжэй", — зазначыў Сурыкаў.

Пры гэтым ён удакладніў, што варыянты давання крэдыту Беларусі могуць быць рознымі. "Якім чынам можа быць выдзелены гэты крэдыт — на міждзяржаўным узроўні ці па лініі банкаў — гэта іншае пытанне. Але рэсурсы могуць быць выдзелены для мадэрнізацыі таго бізнесу, які мае на мэце ўзаемавыгадны ўдзел і беларускіх, і расійскіх прадпрыемстваў", — мяркуе дыпламат.

Паводле слоў Сурыкова, сумесныя праекты, на якія можа быць выдзелены крэдыт, расійскі бок ужо ўхваліў.

"Праекты, пра якія ідзе размова, на слыху, у іх ліку — стварэнне сумеснага прадпрыемства на базе МАЗа і КАМАЗа, разглядаюцца таксама праекты з удзелам Мінскага завода колавых цягачоў, "Гродна Азота", "Інтэграла". Прадстаўнікі расійскага ўрада з гэтымі праектамі азнаёміліся, пагадзіліся, і рух ідзе. Праўда, не заўсёды сыходзімся ў пунктах гледжання, як гэтыя праекты рэалізаваць", — сказаў Сурыкаў.

"Калі мы разглядаем сёння магчымасць выдзялення крэдытных рэсурсаў Беларусі, мы глядзім перш за ўсё на гэтыя праекты", — удакладніў пасол.

У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паведаміў, што Масква гатова выдзеліць Беларусі крэдыт на мадэрнізацыю канкрэтных прадпрыемстваў і прапанавала беларускаму боку сфарміраваць такі спіс.

Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова ў пачатку красавіка заявіла журналістам, што расійскі крэдыт на 2 млрд. долараў ЗША ў выпадку яго выдзялення будзе накіраваны на мадэрнізацыю беларускай эканомікі, а не на папаўненне золатавалютных рэзерваў.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 29 красавіка 2013
 
Дата публикации:29.04.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1604
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Интеграция Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме