https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы ядзернай бяспекі


Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада Беларусі.
Праект дакумента ўхвалены ў якасці асновы для правядзення перамоў пастановай Савета міністраў № 1249 ад 29 снежня 2012 года. З беларускага боку на правядзенне перамоў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц.

Паводле інфармацыі дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі, асноўнай мэтай пагаднення з`яўляецца супрацоўніцтва для развіцця інфраструктуры ядзернай бяспекі Беларусі ў сувязі з будаваннем на яе тэрыторыі першай АЭС па расійскім праекце, а таксама для дасягнення ўстойлівага і высокага ўзроўню ядзернай бяспекі.

Пагадненне прадугледжвае розныя кірункі супрацоўніцтва, у тым ліку стварэнне інфраструктуры ядзернай бяспекі, сістэм рэгулявання бяспекі, распрацоўку і ўдасканальванне адпаведнай нарматыўна-прававой базы з улікам патрабаванняў МАГАТЭ, падрыхтоўку спецыялістаў у сферы ядзернай бяспекі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2013
 
Дата публикации:03.01.2013
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1652
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Ядерная безопасность Энергетика Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме