https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Асноўнага і кандыдата-дублера ад Беларусі на палёт у космас вызначаць пасля Новага года


Пра гэта распавёў журналістам начальнік цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына Максім Харламаў.
Шэсць кандыдатаў ад Беларусі ўжо прыступілі да вочнага этапу медыцынскага адбору, па выніках якога прэтэндэнты змогуць даказаць сваю прыдатнасць па стане здароўя да выканання кароткатэрміновага касмічнага палёту.

Што тычыцца тэрмінаў вызначэння асноўнага і другога кандыдата-дублера, кіраўнік цэнтра сказаў: «Медыцынская камісія адпаведныя рэкамендацыі выдасць 28 снежня, пасля чаго беларускі бок будзе вызначацца з прыярытэтнымі прэтэндэнтамі. Верагодней за ўсё пасля Новага года мы даведаемся пра два прэтэндэнты на касмічны палёт».

Як вядома, у адборы ўдзельнічаюць шэсць дзяўчат з Беларусі. Кандыдатаў будуць у тым ліку рыхтаваць да выканання навуковых эксперыментаў падчас палёту.

«У цэлым гэта будуць тыпавыя раздзелы падрыхтоўкі, звязаныя з палётам на касмічным караблі, з забеспячэннем уласнай жыццядзейнасці як на караблі, так і на МКС. З выкананнем праграмы навуковых эксперыментаў, якая ў цяперашні час рыхтуецца», — распавёў Максім Харламаў.

«Па вонкавым выглядзе і па размове яны адчуваюць сябе выдатна, вельмі камфортна. Паспяхова праходзяць медыцынскае абследаванне. Мы з імі рэгулярна звязваемся. Па-мойму, яны цалкам задаволеныя», — распавёў начальнік цэнтра аб стане беларускіх кандыдатаў у касманаўты.

Звязда, 24 снежня 2022
 
Дата публикации:24.12.2022
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
МКС Космос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме