https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бяспека, роўмінг, энергетыка. Аб чым Беларусь і Расія дамовіліся на пасяджэнні ВДС?


Па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску Беларусь і Расія прынялі важныя рашэнні ў розных сферах.
На пасяджэнні ВДС былі разгледжаны два значныя дакументы ў сферы бяспекі. Беларусь і Расія заключылі міждзяржаўны Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі дзвюх дзяржаў - Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Таксама зацверджана Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Некалькі рашэнняў датычацца ўзмацнення сацыяльнай абароненасці грамадзян у Саюзнай дзяржаве, стварэння больш спрыяльных умоў для іх. Па-першае, устаноўлены адзіныя правілы абароны правоў спажыўцоў у СД, якія дадуць магчымасць мільёнам грамадзян Беларусі і Расіі быць больш абароненымі ў сістэме адносін з прадаўцамі, вытворцамі, пастаўшчыкамі тавараў і паслуг. Па-другое, з 1 сакавіка 2025 года павінны пачаць дзейнічаць камфортныя тарыфы для карыстання паслугамі сувязі і перадачы даных на тэрыторыі СД.

З будучага года таксама пачнецца паэтапнае фарміраванне аб`яднанага рынку электраэнергіі СД, Беларусь і Расія заключылі адпаведны міждзяржаўны дагавор, подпісы пад якім паставілі прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Дакумент прызначаны знізіць да мінімуму страты ў энергасетках, збалансаваць тарыфы, забяспечыць узаемны ператок электраэнергіі, узмацніць энергетычную бяспеку Беларусі, Расіі і СД у цэлым.

Да важнай юбілейнай даты, якая адзначаецца ў 2025 годзе - 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, - прыняты план мерапрыемстваў, якія пройдуць на тэрыторыях Беларусі і Расіі. У іх ліку - патрыятычны форум, урачысты канцэрт на плошчы Перамогі ў Мінску, добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў і месцаў пахаванняў загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны, сумесныя прэс-мерапрыемствы і прэс-туры.

Удзельнікі мерапрыемства заслухалі даклады аб выкананні асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.

Па выніках ВДС зацверджаны асобныя меры па процідзеянні незаконнаму імпарту тавараў на тэрыторыю СД, унесены змяненні ў палажэнне аб Пастаянным камітэце СД, прыняты неабходныя рашэнні па падрыхтоўцы да наступных пасяджэнняў ВДС.

6 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:101
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Энергетика Роуминг Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме