https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія не плануюць уносіць папраўкі ў Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы


Аб гэтым паведаміў 28 чэрвеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
"Яшчэ ідзе працэс распрацоўкі прапаноў па далейшым паглыбленні інтэграцыі. Ніякіх паправак (у саюзны дагавор.) не прадугледжваецца", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што цяпер вядзецца размова аб поўнамаштабным выкананні мерапрыемстваў, якія прадугледжаны існуючым дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

"На нейкім этапе ў выніку розных прычын тыя ці іншыя палажэнні не былі рэалізаваны, таму цяпер якраз ідзе работа над іх аналізам і распрацоўка прапаноў па поўнамаштабнай імплементацыі тых палажэнняў. Плюс ідзе дыскусія, як вырашаць праблемы, што сёння знаходзяцца на паверхні, па якіх ёсць нейкія разыходжанні або спрэчкі", - дадаў міністр.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні ў Мінску адбудзецца сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, які запрошаны на цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку пытанні паглыблення інтэграцыі паміж краінамі. На закрыцці II Еўрапейскіх гульняў таксама чакаюць прэзідэнтаў Таджыкістана і Арменіі.

28 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.06.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:392
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Союзный договор ІІ Европейские игры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме