https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Суверэнітэт для Беларусі - гэта святое


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ён у свой час уносіў мноства прапаноў па развіцці Саюзнай дзяржавы, аднак не ўсе былі ўспрыняты расійскім бокам, а цяпер зноў пачалі ўзнімацца гэтыя пытанні, але схематычна, пры гэтым блытаецца палітыка і эканоміка.

"У імя чаго? Навошта раптам цяпер? І што Расія хацела б, што яна прапануе?" - спытаў Прэзідэнт.

"Для нас, запомніце, святое - гэта суверэнітэт, я ўжо аб гэтым гаварыў. Гэта адносная незалежнасць, я лічу, што абсалютна незалежных дзяржаў няма. І вы (Расія.) таксама не настолькі незалежныя, але суверэнныя, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі нас хочуць, як Жырыноўскі прапаноўваў, падзяліць на вобласці і ўвапхнуць у Расію - гэтага не будзе ніколі. І калі такімі катэгорыямі кіраўніцтва Расіі мысліць - гэта на шкоду самой Расіі".

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, ці адчувае ён пагрозу суверэнітэту краіны, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што заўсёды ёсць пагроза з аднаго ці другога боку.

"На тое я і Прэзідэнт. Гэта галоўнае пытанне ў рабоце Прэзідэнта - забяспечыць суверэнітэт краіны, гэта ў Канстытуцыі запісана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, большая пагроза адчуваецца з паўднёвай граніцы, адкуль хлынула зброя - вось гэта праблема і небяспека.

14 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.12.2018
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Пресс-тур Суверенитет Независимость СМИ Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме