https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі пацвярджае імкненне беларускага боку максімальна садзейнічаць мірным працэсам у рэгіёне


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 снежня на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці
"Беларусь зробіць усё, што ад яе залежыць, каб аднавіць мір і згоду паміж славянамі. Гэта нялёгка, але нават калі захаваецца самы малы шанц, сваіх спроб мы не пакінем. Мы будзем імкнуцца да таго, каб у нас тут, на тэрыторыі асноўных славянскіх дзяржаў, быў мір", - заявіў беларускі лідар.

У гэтым павінны дапамагчы і журналісты, перакананы Аляксандр Лукашэнка. "Хаця б таму, што ачагом канфліктаў часта становіцца менавіта медыйная прастора. Трэба ўсведамляць адказнасць за кожнае сказанае і напісанае слова. Калі яно разбурае мір і калечыць лёсы людзей, то ставіць журналіста ў адзін рад з салдатамі, якія страляюць на паражэнне. А некаторыя гавораць, што вы гэта зброя масавага паражэння. І я з гэтым згодны. Гэта гучыць жорстка, але як яшчэ дастукацца да тых, хто ігнаруе нормы не толькі прафесійнай этыкі, але і чалавечай маралі", - сказаў Прэзідэнт.

У час прэс-туру ў Беларусь расійскія журналісты і блогеры наведалі Полацк. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты горад - калыска славянскай дзяржаўнасці. "Калі ўзяць "Аповесць мінулых гадоў", то ад палачан пайшлі і крывічы, і севяране, а значыць, тут - на беларускай зямлі - знаходзіцца духоўны корань усяго расійскага паўночнага захаду: Смаленска, Пскова, Бранска, Белгарада і Курска", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Можа, таму ў нашай краіне асабліва цяжка і балюча ўспрымаецца любы канфлікт у славянскім свеце. Мы не можам застацца ў баку ад падзей, якія раздзяляюць блізкія па сваёй гісторыі, менталітэце і культуры народы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што мацней за ўсё славянскія народы звязвае агульная гісторыя, культура, слаўныя і цяжкія часы, перажытыя разам. "Некалькі гадоў таму ў рамках такой сустрэчы я гаварыў аб тым, што Беларусь можа стаць пэўным маральным фактарам для Расіі. Скажу шчыра: мы да гэтага заўсёды імкнуліся. Каб вы нас цанілі, калі ўжо зусім шчыра", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дапусціў, што, можа, тады не ўсе звярнулі ўвагу на гэтыя словы, але іх актуальнасць сёння толькі ўзрасла.

14 снежня 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.12.2018
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:656
 
Ключевые слова:
Славянский мир Безопасность Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме