https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін застаўся задаволены перагаворамі з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам


Аб гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў журналістам.
"Мне здаецца, работа ў нас атрымалася", - сказаў ён па выніках перагавораў. Уладзімір Пуцін адзначыў, што запрасіў беларускага лідара ў Сочы і для перагавораў, і для таго, каб даць яму "магчымасць крыху адпачыць, пакатацца (на лыжах) на схілах і, магчыма, пагуляць у хакей".

Прэзідэнт РФ таксама нагадаў, што ў снежні 2019 года спаўняецца 20 гадоў Саюзнаму дагавору. "Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Беларусі, што прааналізуем усё, што было зроблена апошнім часам. Зверым гадзіннікі па гэтым інтэграцыйным парадку дня, маючы на ўвазе нават тую акалічнасць, што паралельна развіваюцца і іншыя інтэграцыйныя працэсы, у тым ліку і ЕАЭС", - адзначыў ён. "Мы павінны паглядзець: дзе мы наперадзе, дзе крыху адстаём ад таго, што адбываецца ў рамках ЕАЭС", - сказаў Уладзімір Пуцін, адзначыўшы, што ў аснову гэтага інтэграцыйнага аб`яднання ляглі менавіта тыя дамоўленасці, якія былі ў аснове Саюзнай дзяржавы.

"У нечым ЕАЭС пайшоў нават крыху далей. Нешта перастала быць актуальным наогул з таго, што планавалася Саюзным дагаворам 1999 года. А нешта, наадварот, набывае дадатковую дынаміку і з`яўляецца вельмі важным", - растлумачыў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што праведзеныя сустрэчы і былі накіраваны на аналіз дасягнутых і не рэалізаваных мэт, на кансультацыі з калегамі з розных галін і на вызначэнне найбольш важных і рэалізуемых задач.

15 лютага 2019, Сочы
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:963
 
Ключевые слова:
Россия-Беларусь Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме