https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін абмеркаваў з Саветам бяспекі падрыхтоўку да сустрэчы з Лукашэнкам


Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.
"Актуальныя пытанні расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін напярэдадні сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам" абмяркоўваліся 31 сакавіка на нарадзе, якую прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў з членамі Савета бяспекі РФ. 

Аб запланаванай сустрэчы двух прэзідэнтаў паведаміў журналістам 29 сакавіка намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. На пытанне БелаПАН, ці паляціць Лукашэнка на сустрэчу ў Маскву, ён адказаў: "Ну, напэўна". "Я не магу канстатаваць, што ўсё ў нашых адносінах спрыяльна. Ёсць пэўныя адкаты. Тэмы адзінага рынку без выключэнняў і ўстаранення няправільных дзеянняў будуць абмяркоўвацца ў панядзелак, 3 красавіка, на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў", — дадаў віцэ-прэм`ер.

30 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў пацвердзіў намер кіраўнікоў дзяржаў сустрэцца 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу.

30 сакавіка ў падмаскоўных Горках прайшлі перамовы прэм`ер-міністраў Беларусі Андрэя Кабякова і Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Пасля сустрэчы міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў, што Расія і Беларусь не здолелі дамовіцца пра ўрэгуляванне газавай спрэчкі, таму што беларускі бок не гатовы пагасіць доўг за газ, які складае 700 млн долараў, без новых прэферэнцый.

У адказ на гэта прэс-сакратар Кабякова Уладзіслаў Сычэвіч 31 сакавіка заявіў, што беларускі бок лічыць такую пазіцыю неканструктыўнай. "Што да заяў кіраўніка Мінэнерга Аляксандра Новака пра негатоўнасць Беларусі пагасіць так званы доўг перад Расіяй за газ, то беларускі бок не разглядае гэтыя сродкі ў якасці доўгу", — падкрэсліў Сычэвіч.

Перамовы паміж Масквой і Мінскам аб умовах урэгулявання нафтагазавай спрэчкі доўжацца год. Беларускія ўлады настойваюць на тым, што кошт расійскага газу ў доларавым эквіваленце павінен быць зніжаны, з чым не згодны расійскі бок. З другой паловы 2016 года, рэагуючы на нявыплату Беларуссю ў поўным аб`ёме кошту газу, расійскі ўрад скараціў пастаўкі нафты ў краіну. Згодна з дзейнымі пагадненнямі, Расія павінна была паставіць у Беларусь за год 23 млн тон нафты, аднак паводле яго вынікаў імпарт нафты скараціўся на 20,8%. 3 сакавіка стала вядома, што "Газпром" павысіў цану на газ для Беларусі на 6,81% да 141,1 долара за тысячу кубаметраў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2017
 
Дата публикации:31.03.2017
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1111
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтегазовый спор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме