https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Маскве напярэдадні пасяджэння ВДС праходзіць сустрэча Мядзведзева з Кабяковым


Аб гэтым гаворыцца на сайце расійскага ўрада.
Сустрэча прэм`ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з яго беларускім калегам Андрэем Кабяковым праходзіць вечарам 24 лютага ў Маскве.

Адкрываючы сустрэчу, Мядзведзеў заявіў, што Расіі і Беларусі неабходна скаардынаваць сумесную эканамічную палітыку. "Мы дамовіліся з прэм`ер-міністрам Рэспублікі Беларусь аб тым, што непасрэдна перад Вышэйшым дзяржсаветам сустрэнемся, абмяркуем бягучую сітуацыю, перш за ўсё, вядома, у эканоміцы, для таго каб прыняць правільныя рашэнні заўтра на Вышэйшым дзяржсавеце", — цытуе Мядзведзева расійскае агенцтва ТАСС.

Паводле яго слоў, неабходна пазначыць контуры развіцця падзей у двухбаковых кантактах на будучыню. "На найбліжэйшую будучыню з улікам таго, што цяпер у эканоміцы Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь назапасілася даволі шмат негатыўных падзей, трэнды складаныя, і нам як ніколі неабходна каардынаваць сумесную эканамічную палітыку", — сказаў Мядзведзеў.

Ён адзначыў, што Масква і Мінск каардынуюць эканамічную палітыку, але ў цяперашніх умовах важнасць гэтага пытання ўзрасла "для таго, каб максімальна змякчыць наступствы для грамадзян нашай краіны і нашай Саюзнай дзяржавы". "Каб усе назапашаныя негатыўныя эканамічныя фактары ў найменшай ступені ўплывалі на жыццё і сацыяльны стан нашых грамадзян. У гэтым асноўная мэта, і я думаю, што пра гэта заўтра скажуць і прэзідэнты, і іншыя ўдзельнікі Вышэйшага дзяржаўнага савета", — сказаў расійскі прэм`ер.

Мядзведзеў нагадаў аб працы Еўразійскага эканамічнага саюза, які трэба ўлічваць пры каардынацыі сумесных дзеянняў. "Цэлы шэраг рашэнняў мы аддалі на водкуп гэтаму аб`яднанню, у нас ёсць наднацыянальны орган, і нам неабходна прымаць усе нашы рашэнні з улікам таго, што існуе такое аб`яднанне", — сказаў прэм`ер-міністр Расіі.

Ён прапанаваў Кабякову абмеркаваць бягучую сітуацыю, у прыватнасці найбольш адчувальныя пытанні. "Гэта тычыцца фінансавага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі і некаторых іншых пытанняў", — сказаў Мядзведзеў.

Прэм`ер-міністр Расійскай Федэрацыі возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якое пройдзе 25 лютага ў Мінску. Пасяджэнне ВДС з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пройдзе ў Палацы Незалежнасці. У парадак дня ўключана больш за дзясятак пытанняў па ўсім спектры дзейнасці Саюзнай дзяржавы.

Апошні раз Кабякоў і Мядзведзеў сустракаліся 29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 лютага 2016
 
Дата публикации:24.02.2016
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1279
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Экономическая политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме