https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саўмін Беларусі адобрыў праект навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Тэхналогія-СД"


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Пастановай Саўміна Беларусі нумар 366 ад 5 мая 2016 года адобраны праект навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка комплексных тэхналогій стварэння матэрыялаў, устройстваў і ключавых элементаў касмічных сродкаў і перспектыўнай прадукцыі іншых галін" ("Тэхналогія-СД"), прадстаўлены Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгоднены з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання,  

Гэта праграма будзе накіравана на паляпшэнне характарыстык ракетна-касмічнай тэхнікі і яе складаных частак, стварэнне неабходных матэрыялаў і вопытных узораў функцыянальных модуляў і блокаў сістэм касмічнай інфармацыі ў розных сферах эканомікі, скарачэнне часу распрацоўкі ключавых элементаў касмічных сродкаў. Згодна з пастановай, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана ўнесці ва ўстаноўленым парадку названы праект на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, адобраны праект канцэпцыі саюзнай праграмы "Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы" на 2016-2020 гады, прадстаўлены Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ўзгоднены з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.

Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 365 ад 5 мая. Адной з галоўных мэт праекта з`яўляецца павышэнне ўзроўню экалагічнай бяспекі і абароненасці галін эканомікі Беларусі і Расіі ад уздзеяння небяспечных прыродных з`яў і змяненняў клімату.

Пры рэалізацыі праекта на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы запланавана правядзенне мерапрыемстваў, якія будуць накіраваны на павышэнне якасці гідраметэаралагічных прагнозаў, выяўленне небяспечных гідраметэаралагічных з`яў, а таксама распрацоўку і ўкараненне ў тэставым рэжыме сучасных метадаў, тэхналогій і сістэм кантролю тэрытарыяльнага і трансгранічнага забруджвання навакольнага асяроддзя.

У канцэпцыі праграмы знайшлі адлюстраванне такія тэмы, як развіццё сістэмы кліматычнага абслугоўвання насельніцтва, удасканаленне сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя з выкарыстаннем гідраметэаралагічных сродкаў дыстанцыйных назіранняў.

Праекты будуць рэалізаваны шляхам правядзення навукова-даследчых работ з наступным укараненнем вынікаў у практычную дзейнасць гідраметэаралагічных службаў Расіі і Беларусі. Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя даручана ўнесці ва ўстаноўленым парадку названы праект канцэпцыі на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

6 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.05.2016
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1076
 
Ключевые слова:
Гидрометеорология Беларусь-Россия Ракетная техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме