https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія і расійскія энергетыкі на вучэннях ліквідавалі масавыя адключэнні электрычнасці


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыйных тэхналогій ДВА "Белэнерга".
Беларускія і расійскія энергетыкі на вучэннях у Пскоўскай вобласці ліквідавалі масавыя адключэнні электрычнасці.

Сумесныя вучэнні беларускіх энергетыкаў з расійскімі калегамі прайшлі ў "Пскоўэнерга". У ходзе вучэнняў адпрацоўвалася практычнае ўзаемадзеянне мабільных брыгад вытворчых аддзяленняў філіяла МРСК Паўночнага Захаду "Пскоўэнерга" і РУП "Віцебскэнерга" па ліквідацыі наступстваў масавых тэхналагічных парушэнняў у электрасетках. Асноўнай задачай вучэнняў была адпрацоўка сумесных дзеянняў энергетыкаў суседніх рэгіёнаў пры ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі пры падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2015-2016 гадоў.

Згодна са сцэнарыем вучэнняў, у рэгіёне былі ўмоўна пашкоджаны 57 ліній электраперадачы, што парушыла электразабеспячэнне 25 тыс. жыхароў. Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на тэрыторыю Наваржэўскага раёна. Для аказання дапамогі ў РЭС нумар 2 прыбылі мабільныя брыгады РУП "Віцебскэнерга", спецыялісты МНС, падрадных арганізацый і прадпрыемстваў ЖКГ. Усе члены брыгад прайшлі медыцынскі агляд, атрымалі неабходныя інструктажы і допускі. Затым спецыялісты замянялі дэфектныя апоры, абразалі дрэвы, рамантавалі трансфарматарныя падстанцыі, падключалі перасовачны дызель-генератар для падачы напружання да школьнай кацельні, тушылі ўзгаранне на высакавольтнай падстанцыі і г.д. У ходзе вучэнняў таксама адпрацоўвалася арганізацыя ўзаемадзеяння штабоў розных узроўняў у рэжыме павышанай гатоўнасці, правяралася гатоўнасць сістэм сувязі і апавяшчэння, праходжанне аператыўнай інфармацыі, узаемадзеянне са СМІ.

Такія вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў пры ліквідацыі масавых аварый у электрасеткавым комплексе "Пскоўэнерга" праводзяцца штогод, гэта абавязковая ўмова падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. Упершыню за апошнія дваццаць гадоў у такім мерапрыемстве ў Пскоўскім рэгіёне прынялі ўдзел беларускія энергетыкі.

Рэгламенты арганізацыі інфармацыйнага абмену і ўзаемадзеяння пры правядзенні аварыйна-аднаўленчых работ на міждзяржаўных паветраных лініях і аказання ўзаемадапамогі пры ліквідацыі масавых адключэнняў электрасеткавых аб`ектаў зацверджаны пагадненнем аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж ДВА "Белэнерга" і ПАТ "Рассеткі".

19 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2015
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1359
 
Ключевые слова:
Энергетика Учения Авария Псковщина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме