https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Баранавічы перакінулі «расейскі АВАКС»


На фоне крызісу ва Ўкраіне расейскія і беларускія Ўзброеныя сілы праводзяць у Беларусі супольныя вучэньні.
Паводле прэсавай службы Мінабароны Беларусі, працягваецца другі этап праверкі баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл краіны і Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі.

«15 сакавіка сілы і сродкі ВПС і войскаў СПА, задзейнічаныя ў праверцы, у вызначаныя тэрміны заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.

Дзяжурныя сілы па супрацьпаветранай абароне былі правераныя палётамі кантрольных цэляў, у якасьці якіх выступілі самалёты і верталёты ВПС і войскаў СПА Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь».

Для ўзмацненьня задзейнічанага ў праверцы кампанэнта Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА ажыццёўлена перадысьлякацыя на аэрадром «Баранавічы» расейскага самалёта ДРЛО А-50″.

Тэхнічныя характарыстыкі авіяцыйнага комплексу радыёлякацыйнага выяўленьня і навядзеньня А-50 дазваляюць значна пашырыць магчымасьці радыёлякацыйнай выведкі, навядзеньня зьнішчальнай авіяцыі Беларусі і Расеі, а таксама кіраваньня дзяжурнымі сіламі СПА.

Радыё Свабода, 15 сакавіка 2014
 
Дата публикации:15.03.2014
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1341
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Радиолокационная разведка Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме