https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія зенітчыкі заступілі на баявое дзяжурства на расійскім палігоне Тэлемба


Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
Тактычнае вучэнне з групай воінскіх часцей зенітных ракетных войскаў ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з баявой стральбой уступае ў завяршальную фазу.

"Сёння на расійскім палігоне Тэлемба разлікі 1-га і 115-га зенітных ракетных палкоў заступілі на баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне. У ходзе цырымоніі над палігонам быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь", - праінфармавалі ў Мінабароны.

У бліжэйшыя дні ваеннаслужачым трэба перайсці ад трэніровак і папярэдняй падрыхтоўкі да выканання вучэбных задач з баявымі пускамі.

Заступленне на баявое дзяжурства супала з чарговай гадавінай з дня ўтварэння 15-й зенітнай ракетнай брыгады, асабовы склад якой таксама выконвае задачы на палігоне Тэлемба. Адкрываючы цырымонію, камандуючы ВПС і войскамі ППА генерал-маёр Алег Двігалеў павіншаваў ваеннаслужачых брыгады з гэтай датай.

25 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.08.2014
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1375
 
Ключевые слова:
Военные учения Противовоздушная оборона Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме