https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністры абароны Беларусі і Расіі абмеркавалі сумесную сістэму проціпаветранай абароны


Аб гэтым па выніках сустрэчы праінфармаваў кіраўнік расійскага ваеннага ведамства.
Міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 5 сакавіка на перагаворах у Маскве абмеркавалі сумесную сістэму проціпаветранай абароны дзвюх краін.

У прыватнасці, Сяргей Шайгу назваў галоўным з абмяркоўваемых пытанняў дзейнасць па сумеснай сістэме проціпаветранай абароны Беларусі і Расіі.

Міністры разгледзелі план сумесных мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва на 2021 год. "У нас шмат пытанняў, які датычацца прадаўжэння нашага супрацоўніцтва, якія патрабуюць абмеркавання, мерапрыемствы, якія нам трэба правесці ў 2021 годзе", - сказаў Сяргей Шайгу. Ён удакладніў, што буйнейшымі сумеснымі манеўрамі стануць вучэнні "Захад-2021". Акрамя таго, запланаваны мерапрыемствы не толькі па двухбаковым узаемадзеянні, але і ў рамках ШАС, СНД і АДКБ.

Акрамя таго, Сяргей Шайгу запрасіў беларускіх калег на міжнародную канферэнцыю па бяспецы, якая пройдзе ў гэтым годзе.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінабароны Расіі, на перагаворах бакі дамовіліся аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых.

"У ходзе сустрэчы ў Маскве міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу і міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін дамовіліся аб стварэнні трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых армій абедзвюх краін", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Адзначаецца, што два цэнтры будуць размешчаны на тэрыторыі Расіі - у Ніжагародскай і Калінінградскай абласцях, ашчэ адзін - на тэрыторыі Беларусі ў Гродзенскай вобласці.

5 сакавіка 2021, Масква
Эдуард Півавар -
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.03.2021
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:293
 
Ключевые слова:
Противовоздушная оборона Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме