https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узгоднены практычна ўвесь беларуска-расійскі інтэграцыйны пакет


Аб гэтым 23 снежня на прыёме ў пасольстве Расіі ў Беларусі заявіў першы віцэ-прэм`ер Беларусі Дзмітрый Крутой.
Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, засталося ўсяго некалькі пытанняў, рашэнне па якіх, як чакаецца, будзе знойдзена ў бліжэйшыя дні. Пры гэтым ён падкрэсліў, што бакі ў першую чаргу вядуць дыялог па эканамічных пытаннях, палітычныя тэмы не стаяць на парадку дня.

"На сённяшні дзень у нас па вялікім рахунку, за выключэннем некалькіх пытанняў, якія, думаю, будуць удакладнены ў бліжэйшыя 2-3 дні, увесь інтэграцыйны пакет узгоднены. І мы падбяром час, каб нашы лідары ва ўрачыстай абстаноўцы яго падпісалі або парафіравалі. Гэта, вядома, дасць абсалютна беспрэцэдэнтны новы імпульс развіццю нашых адносін. У першую чаргу гэта будзе эканоміка", - заявіў Дзмітрый Крутой.

Першы віцэ-прэм`ер канстатаваў, што работа спачатку ішла вельмі марудна, калі яшчэ толькі пачалі рыхтаваць праграму паглыблення інтэграцыі.

"Тут няма нічога дзіўнага. Асабліва за апошнія гады, калі Расійская Федэрацыя аказалася ў вельмі складанай сітуацыі і сутыкнулася па сутнасці з беспрэцэдэнтным знешнім націскам, яна была вымушана трансфармаваць сваю эканамічную і фінансавую палітыку. Адсюль і бюджэтная кансалідацыя, увядзенне правіл, падатковы манеўр, палітыка імпартазамяшчэння і іншае, - адзначыў Дзмітрый Крутой. - І нам як бліжэйшым партнёрам здавалася, што гэта шмат у чым накіравана супраць нас. Расійскія калегі з галіновых ведамстваў растлумачылі, што гэта не так. І сёння мы гэта адчуваем".

"Гэтыя ўсе войны, якія ў нас адбываліся - газавыя, нафтавыя, цукровыя, праблемы з доступам трактароў, малака або яшчэ чаго-небудзь - вядома, яны на галіновых нашых рэгулятараў наклалі адбітак пэўнай абсалютна нездаровай канфрантацыі, якая перашкаджала на першым этапе работы. Але калі людзі зразумелі, што гэта ўсур`ёз, гэта спроба выбудаваць на новай аснове эканамічныя адносіны (паступіла з самага верху такое ўказанне), цяпер не трэба баяцца самых прагрэсіўных форм супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, працэс, шчыра кажучы, пайшоў", - заявіў першы віцэ-прэм`ер.

Дзмітрый Крутой павіншаваў пасла і расійскі народ са знамянальнай датай - 20-годдзем падпісання саюзнага дагавора, якое адзначалася 8 снежня.

"Гэта найважнейшы гістарычны дакумент, які на гады наперад вызначыў развіццё нашай краіны дакладна і, думаю, Расійскай Федэрацыі, мяркуючы па атмасферы сустрэч, якія адбываліся ў снежні паміж нашымі прэзідэнтамі", - сказаў ён.

Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера, гучыць вельмі шмат справядлівай і абгрунтаванай крытыкі, што не ўсе палажэнні дакумента ўдалося ажыццявіць, што ён патрабуе сур`ёзнай дапрацоўкі і перапрацоўкі.

"Тым не менш усе яго палажэнні абсалютна актуальныя. І справядліва лічыць гэты праект прынамсі самым развітым на постсавецкай прасторы, - лічыць Дзмітрый Крутой. - Нязменным застаўся базіс дакумента - гэта эканоміка. Прэзідэнты 90 працэнтаў свайго часу гавораць толькі аб эканоміцы. За 20 гадоў нават ва ўмовах няспешнай рэалізацыі норм дагавора нашы эканамічныя адносіны вельмі сур`ёзна рушылі наперад. Расія для нас стала паўнацэнным стратэгічным партнёрам і саюзнікам".

Першы віцэ-прэм`ер са шкадаваннем канстатаваў, што многія палітычныя сілы выкарыстоўвалі інтэграцыйную работу, што вялася, у сваіх інтарэсах і часта звязвалі гэта з нейкай палітыкай, якой там не было з самага пачатку і няма цяпер. "Інтэграцыйны саюз грунтуецца на абсалютна роўных адносінах", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу пасол Дзмітрый Мезенцаў прывітаў шматлікіх гасцей і адзначыў асаблівыя адносіны, якія склаліся паміж Беларуссю і Расіяй, станаўленне іх на новым узроўні.

"Калі мы гаворым аб саюзнай інтэграцыі, мы перш за ўсё павінны разумець, што гэта робіцца на карысць мільёнаў людзей. І на карысць краін-саюзнікаў, на карысць стабільнасці, міру і бяспекі ў Еўразіі і свеце ў цэлым", - упэўнены ён.

Дыпламат канстатаваў, што гэта зусім натуральна, калі дзве блізкія, братэрскія дзяржавы часам не могуць адразу дамовіцца і спрачаюцца па тых ці іншых пытаннях. "Вельмі ўжо складаная тканіна эканамічных адносін, якія выбудоўваюцца сёння", - сказаў ён.

"Чым мацнейшыя становяцца нашы адносіны з Беларуссю, тым, мне здаецца, больш прывабным будзе тое супрацоўніцтва і партнёрства, якое мы выбудоўваем з бліжэйшымі суседзямі", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

24 снежня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.12.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:540
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме