https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск прымае фінальны этап 20-й спартакіяды Саюзнай дзяржавы


Прадстаўнічая спартыўная дэлегацыя прыбыла ў Мінск з Расіі для ўдзелу ў фінальным этапе 20-й спартакіяды Саюзнай дзяржавы.
За ўзнагароды будуць змагацца па 135 юных расійскіх і беларускіх спартоўцаў. На гэты раз у гонар 20-гадовага юбілею спартакіяды ў лік удзельнікаў упершыню ўключаны дзеці, якія вучацца ў кадэцкіх вучылішчах, ліцэях МУС і МНС Беларусі, а таксама кадэцкіх класах і карпусах, ваенна-патрыятычных моладзевых і дзіцячых аб’яднаннях Расіі. Таму сёлетні этап называецца «Абаронца Айчыны». На працягу шасці дзён беларусы і расіяне вызначаць мацнейшых у спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе, плаванні і мнагаборстве (стральба, плаванне, лыжныя гонкі).

Турніры прымуць лепшыя спартыўныя пляцоўкі беларускай сталіцы — «Чыжоўка-Арэна», Палац спорту, басейн САК «Трактар» і РЦАП па стралковых відах спорту. Акрамя спаборніцтваў, для ўдзельнікаў падрыхтавана шырокая культурная праграма. Каманды пабываюць у Нацыянальнай бібліятэцы, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама наведаюць адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці МНС і адну з воінскіх часцей.

«Беларусы заўсёды стараюцца паказаць свае лепшыя вынікі. Не важна, якія гэта спаборніцтвы, галоўнае — дастойна прадставіць сваю краіну і заваяваць больш медалёў», — падкрэсліў першы намеснік міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Дараховіч, даючы наказ юным беларускім атлетам.

Два стартавыя этапы спартакіяды Саюзнай дзяржавы прайшлі ў кастрычніку ў Валгаградзе. Трэці адбыўся з 10 па 15 лістапада ў Наваполацку, дзе беларускія спартсмены заваявалі 23 медалі — 8 залатых, 6 срэбных і 9 бронзавых.

Спартакіяда праводзіцца для развіцця дзіцяча-юнацкага фізкультурна-спартыўнага руху ў Саюзнай дзяржаве, фізічнага, маральнага, патрыятычнага і духоўнага выхавання падрастаючага пакалення, для ўмацавання дружалюбных сувязей дзяцей і моладзі Беларусі і Расіі, узаемадзеяння паміж ведамствамі і ўстановамі СД, для развіцця міжрэгіён фізічнай культуры і спорту, прапаганды здаровага ладу жыцця.

Звязда, 1 снежня 2023
 
Дата публикации:01.12.2023
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:251
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Спартакиада Молодёжь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме