https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уладзімір Пуцін па тэлефоне павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння


Тэлефонная гутарка Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі адбылася 30 жніўня. Як паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін "цёпла павіншаваў" Лукашэнку з днём нараджэння.
Акрамя таго, падчас гутаркі кіраўнікі краін пацвердзілі ўзаемны настрой на далейшае ўсебаковае развіццё расійска-беларускіх адносін "у духу стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва", а таксама абмеркавалі графік двухбаковых кантактаў на перспектыву, адзначылі ў прэс-службе. 

Раней Пуцін накіраваў Лукашэнку віншавальную тэлеграму, у якой пажадаў яму "моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці". 

"Ваша шматгадовае плённае служэнне беларускаму народу на пасадзе кіраўніка дзяржавы набыло Вам заслужаную павагу ў рэспубліцы і за мяжой, — гаворыцца ў віншаванні. — Бясспрэчны Ваш асабісты ўклад ва ўмацаванне саюзніцкіх адносін паміж нашымі краінамі, паскарэнне інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. Разлічваем на далейшае развіццё ўсяго комплексу двухбаковых сувязяў, нарошчванне партнёрскага ўзаемадзеяння ў міжнародных справах". 

Віншаванне на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваў таксама прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які адзначыў уклад Лукашэнкі "ў развіццё брацкіх расійска-беларускіх адносін, рэалізацыю буйных сумесных праектаў у шырокім спектры галін". 

Аляксандру Лукашэнку 30 жніўня спаўняецца 61 год.

БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2015
 
Дата публикации:30.08.2015
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1354
 
Ключевые слова:
Александр Лукашенко Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме