https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


І музыкай паяднаныя народы...


Падчас правядзення ХVІІ Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі "Званы Сафіі" ў Полацку адбылося пасяджэнне "круглага стала", на якім абмеркавалі музычнае мастацтва ў кантэксце развіцця беларуска-расійскіх творчых сувязяў.

Ніша для прызнання

Там жа былі разгледжаны перспектывы вылучэння творчых калектываў Беларусі і Расіі на прэмію Саюзнай дзяржавы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы сумесна з выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі".

1 кастрычніка стартавала кампанія па вылучэнні твораў на прэмію ў 2013—2014 годзе ў галіне культуры і мастацтва. Музычнае мастацтва ў кантэксце міждзяржаўнага супрацоўніцтва мае цяпер таксама сваю нішу для прызнання. Напрыканцы наступнага года будуць вядомымі імёны лаўрэатаў, імі стануць аўтары тых твораў, якія зробяць значны ўнёсак ва ўзмацненне адносін брацтва, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі. Падаць дакументы ахвотныя грамадскія аб`яднанні, творчыя саюзы, навуковыя арганізацыі, установы, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі і некаторыя іншыя, згодна з Палажэннем аб прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры і мастацтва, змогуць да 1 лютага наступнага года — у міністэрствы культуры Беларусі ці Расіі. Кожны твор будзе разгледжаны Экспертнай радай, якая прымае рашэнне аб рэкамендацыі твораў на прысуджэнне прэмій.

Музычная культура з`яўляецца ўніверсальнай мовай не толькі суседскіх краін, але і дзяржаў ва ўсім свеце. Народы Беларусі і Расіі маюць культурныя і духоўныя сувязі. Саюзнай дзяржавай вядзецца падтрымка многіх сумесных праектаў у розных сферах. Як зазначыў мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі Юрый Гільдзюк, без шчыльнага супрацоўніцтва з расійскімі філармоніямі Масквы, Санкт-Пецярбурга, маскоўскім Саюзам кампазітараў не адбылося б фестывалю "Беларуская музычная восень", Міжнароднага фестывалю музыкі "Мінская вясна" і шэрагу іншых праектаў. Расійская музычная школа дала многім талентам пуцёўку ў творчае жыццё. Людміла Яфімава, Яўген Бушкоў, Аляксандр Анісімаў, Ігар Лучанок, Кім Цесакоў — прыклады з гэтай плеяды, якія годна нясуць місію музычнай культуры Беларусі ў свеце. І спіс іх можна падаўжаць.

Трэба зазначыць, што беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў музычнай сферы адбываецца не толькі ў Мінску, але і ў краіне ў цэлым. Напрыклад, у Віцебскай абласной філармоніі з 2005 года праходзіць Міжнародны фестываль Івана Салярцінскага, дзе большая частка выканаўцаў — звычайна ўдзельнікі з расійскага боку, а таксама ўвасабляецца праект "Калядная музычная акадэмія", які дазваляе маладым музыкантам атрымліваць кансультацыі і парады ад кваліфікаваных музыкантаў і настаўнікаў. Бо важна, каб маладыя творцы сёння не сталі "вытворчай памылкай" на заўтрашняй сцэне, а ў гэтым станаўленні галоўная роля належыць настаўнікам.

Музычнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ўжо мае сваю гісторыю існавання, але ўдзельнікі "круглага стала" сышліся на думцы, што гэтыя кантакты будуць развівацца надалей. Бо музыка — гэта кантэкст імёнаў, памятных дат і сумесна дасягнутых вынікаў.

Алена Драпко
Звязда, 4 снежня 2012

 
Дата публикации:04.12.2012
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1976
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Музыка Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме