https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія пралангуе дзяржкрэдыт Беларусі


Аб гэтым заявіў 26 сакавіка на пасяджэнні ўрада РФ у Маскве Дзмітрый Мядзведзеў.
Але нашы беларускія сябры таксама павінны аператыўна здымаць праблемы, якія ўзнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы, дадаў прэм`ер-міністр РФ.

"Яшчэ адно фінансавае пытанне датычыцца дзяржаўнага фінансавага крэдыту Рэспубліцы Беларусь. Мы дамаўляліся аб тым, што дапаможам ім у няпростай сітуацыі, па сутнасці, правядзём пралангацыю існых крэдытных абавязацельстваў", — цытуе Мядзведзева расійскае агенцтва Фінмаркет.

"Зразумела, гэта заснавана на нашым разуменні партнёрскіх адносін: мы партнёрам нашым дапамагалі і надалей будзем дапамагаць, зробім гэта. Але нашы беларускія сябры таксама павінны аператыўна здымаць праблемы, якія перыядычна ўзнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы, і гэта трэба рабіць аператыўна", — падкрэсліў расійскі прэм`ер. 

Дзмітрый Мядзведзеў даручыў першаму віцэ-прэм`еру Ігару Шувалаву "сазваніцца з беларускімі партнёрамі". "Яшчэ раз зверніце іх увагу на неабходнасць вырашаць розныя пытанні, звязаныя з нашым супрацоўніцтвам", — сказаў ён. 

Рашэнне выдзеліць Беларусі дадатковыя пазыковыя сродкі было прынятае расійскім кіраўніцтвам у канцы 2013 года. Паведамлялася, што агульны аб`ём дапамогі складзе каля 2 млрд. долараў, з якіх 450 млн. — дзяржаўны крэдыт пад 4% гадавых тэрмінам на 10 гадоў.

Пра магчымасць пралангацыі выдзеленых Беларусі 450 млн. долараў у чэрвені 2014 года заяўляў кіраўнік расійскага "Банка ВТБ" Андрэй Косцін.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2015
 
Дата публикации:26.03.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1325
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме