https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэпутаты ратыфікавалі пакет пратаколаў у пагадненні з Расіяй па экспарце нафты і нафтапрадуктаў


Палата прадтаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала 10 лістапада два пратаколы па ўнясенні змяненняў у пагадненні з Расіяй, якія датычацца нафтавай галіны.
Прыняты законапраект "Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, ад 9 снежня 2010 года і аб асобных пытаннях яго прымянення".

Ён быў падпісаны 29 мая 2014 года ў Астане і, у прыватнасці, прадугледжвае, што сума выплачаных (спагнаных) на працягу каляндарнага месяца вывазных мытных пошлін, пеняў, якая не перавышае $125 млн, пералічваецца ў бюджэт Беларусі. А сума, што перавышае $125 млн, пералічваецца ўпаўнаважаным органам Беларусі ў бюджэт Расійскай Федэрацыі. Калі ў студзені-лістападзе пры вывазе тавараў за межы мытнай тэрыторыі МС з тэрыторыі Беларусі сума выплачаных (спагнаных) на працягу каляндарнага месяца вывазных мытных пошлін, пеняў склала менш як $125 млн (для лютага-лістапада - з улікам павелічэння гэтай сумы на розніцу, перанесеную з папярэдняга каляндарнага месяца), то на суму адпаведнай розніцы ажыццяўляецца павелічэнне сумы залічаных у беларускі бюджэт вывазных мытных пошлін, пеняў у наступным каляндарным месяцы.

Залічэнне выплачаных (спагнаных) сум вывазных мытных пошлін, пеняў у бюджэт Беларусі ў адпаведнасці з пагадненнем ажыццяўляецца ў суме, якая не перавышае $1,5 млрд у кожным каляндарным годзе.

Таксама Палата прадстаўнікоў ратыфікавала Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года.

Акрамя таго, сёння ратыфікавана і беларуска-грузінскае пагадненне аб абмене інфармацыяй па падатковых пытаннях. Таксама ў другім чытанні прыняты праект закона аб процідзеянні гандлю людзьмі.

10 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.11.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1224
 
Ключевые слова:
Таможенные пошлины Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме