https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Расійскай Федэрацыі працягнуў на 2014 год пагадненне з Беларуссю па нафтавых пошлінах


Адпаведнае рашэнне апублікавана 9 снежня на сайце расійскага ўрада.
"Праект пратакола прадугледжвае працяг дзеяння пагаднення аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, ад 9 снежня 2010 года на 2014 год", — гаворыцца ў паведамленні ўрада.

Ва ўрадзе РФ пракаментавалі, што "ў адпаведнасці з артыкулам 17 пагадненне спыняе дзеянне адначасова з уваходжаннем у сілу пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан і Расійскай Федэрацыяй аб парадку выплаты вывазных мытных пошлін. Зараз такое пагадненне не распрацавана, у сувязі з гэтым узнікла неабходнасць пралангацыі дзейнага пагаднення".

Нагадаем, Беларусь атрымлівае ў межах Мытнага саюза з Расіі нафту без выплаты пошліны, аднак пералічвае ў расійскі бюджэт вывазную пошліну за экспартаваныя нафтапрадукты, вырабленыя з гэтай нафты.

У першай палове кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў гадавым выражэнні аб`ём сродкаў, якія пералічваюцца ў расійскі бюджэт у выглядзе нафтапошлін, можа дасягаць 4 млрд. долараў.

"Мы пералічваем у бюджэт Расіі толькі за нафтапрадукты, вывезеныя на Захад, 4 млрд. долараў. А калі б яны засталіся ў мяне? Я б пабудаваў тут Эміраты", — падкрэсліваў Лукашэнка. Пры гэтым ён зазначаў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін абяцаў з 1 студзеня 2014 года адмяніць гэтыя плацяжы. "Пуцін паабяцаў з 1 студзеня 2014 года адмяніць усе выключэнні", — заяўляў Лукашэнка.

На прэс-канферэнцыі 24 кастрычніка па выніках пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета расійскі прэзідэнт заявіў, што Расія згодная на паступовае выключэнне ўсіх выняткаў з рэжыму гандлю Мытнага саюза.

"Кіраўнікі дзяржаў "тройкі" дамовіліся рухацца да таго, каб поўнасцю ліквідаваць дзейныя выключэнні і абмежаванні з агульнага рэжыму Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Гэта значыць, што будуць знятыя ўсе астатнія бар`еры на шляху свабоднага абмену таварамі, паслугамі, капіталам, тэхналогіямі і рабочай сілай", — сказаў Пуцін.

Асобна Пуцін пракаментаваў нафтавыя выняткі: "Мы разумеем, што для нашых партнёраў важна выключыць вось гэтыя выняткі, звязаныя з нафтапрадуктамі і нафтай і гэтак далей. Мы гатовы. Для нас гэта страты бюджэту, але мы гатовы гэта зрабіць. Разлічваем на тое, што і партнёры пойдуць нам насустрач, адмяняючы тыя выняткі, якія для іх, як яны лічаць, важныя".

Як паведамлялася, у студзені—кастрычніку 2013 года Беларусь пералічыла ў расійскі бюджэт 2 млрд. 885,5 млн. долараў экспартных пошлін на нафтапрадукты.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 снежня 2013
 
Дата публикации:09.12.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1185
 
Ключевые слова:
Экспортные пошлины Нефть Мытны саюз Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме