https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У канцы верасня Дзмітрый Мядзведзеў мае намер сустрэцца з Міхаілам Мясніковічам


Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе РФ.
Прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў плануе сустрэцца са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам у межах пасяджэння Вышэйшага еўразійскага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, якое адбудзецца 24—25 верасня ў Казахстане. Гэта будзе першая сустрэча прэм`ераў пасля інцыдэнту, звязанага з арыштам у Мінску кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.

Гендырэктар расійскай кампаніі "Уралкалій" Уладзіслаў Баўмгертнер, які з`яўляўся таксама старшынёй наглядальнага савета ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" (БКК), быў затрыманы праваахоўнымі органамі Беларусі 26 жніўня. Ён абвінавачваецца ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах.

Расійскія афіцыйныя асобы называюць дзеянні праваахоўных органаў Беларусі недапушчальнымі і заклікаюць афіцыйны Мінск вызваліць Баўмгертнера, які знаходзіўся ў беларускай сталіцы па запрашэнні прэм`ер-міністра Беларусі.

Віцэ-прэм`ер РФ Аркадзь Дварковіч 29 жніўня заявіў, што Расія можа перагледзець шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю з-за сітуацыі з затрыманнем Баўмгертнера.

"У дачыненні да паставак нафты пазіцыя Расіі не змянілася — мы зыходзім з таго, што за 2013 год расійскі бок паставіць у Беларусь 18,5 мільёна тон, пры тым, што Беларусь настойвае на 23 мільёнах тон", — адзначалася ў каментары Дварковіча.

"Чаканы аб`ём паставак за першыя восем месяцаў 2013 года ўжо складзе каля 15 мільёнаў тон. Пры ўзгадненні балансу на чацвёрты квартал мы будзем зыходзіць з заяўленага Расіяй аб`ёму", — заўважыў Дварковіч. Пры гэтым ён падкрэсліў, што расійскі бок выконвае свае абавязацельствы па пастаўках нафты ў поўным аб`ёме, нягледзячы на зніжэнне паставак нафтапрадуктаў з Беларусі.

"Канкрэтны аб`ём паставак нафты ўзгадняецца бакамі на кожны квартал, да гэтага часу канкрэтны аб`ём бакамі не ўзгоднены. Разам з тым, зыходзячы з запланаванага аб`ёму паставак нафты на 2013 год і ўжо пастаўленага аб`ёму — зніжэнне паставак нафты дакладна закране чацвёрты квартал", — заявіў Дварковіч.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 верасня 2013
 
Дата публикации:03.09.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1355
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия БКК Уралкалий Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме