https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Галоўныя транспланталагічскія цэнтры Беларусі і Расіі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве


Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі і Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр транспланталогіі і штучных органаў імя акадэміка Шумакова (Расія) падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, галоўны пазаштатны хірург, трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя Алег Румо і дырэктар НМІЦ транспланталогіі і штучных органаў імя акадэміка В.І. Шумакова, галоўны пазаштатны трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Гацье.

Як адзначыў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч, да пачатку калегіі Міністэрства аховы здароўя, пагадненне прадугледжвае абмен інфармацыяй па вузкаспецыялізаваных пытаннях.

«У працы з нашымі расійскімі калегамі ёсць рамачнае пагадненне, але ёсць узаемаадносіны, якія значна шырэй рамачных і, можа быць, значна больш моцныя — на ўзроўні ўзаемадзеяння спецыялістаў, і яны высокага ўзроўню», — падкрэсліў міністр.

У Мінску 10-га снежня прайшла восьмая сумесная калегія міністэрстваў аховы здароўя Расіі і Беларусі, ключавая тэма якой — транспланталогія.

Звязда, 10 снежня 2022
 
Дата публикации:10.12.2022
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:859
 
Ключевые слова:
Сотрудничество Транспланталогия Здравоохранение Медицина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме