https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія паставіць у Беларусь у першым квартале 2013 года 5,025 млн. тон нафты — больш, чым планавалася


Пра гэта паведамляе агенцтва Прайм са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка прадпрыемства "Транснефць" Ігара Дзёміна.
Расія і Беларусь дамовіліся аб павелічэнні ў першым квартале 2013 года планавых паставак расійскай нафты з 4,625 млн. тон да 5,025 млн. тон.

Пры гэтым Ігар Дзёмін зазначыў, што рашэнне аб пастаўках нафты ў цэлым у 2013 годзе пакуль не прынята, перамовы працягваюцца.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 21-га снежня заявіў, што дасягнута пагадненне аб пастаўках у Беларусь з Расіі ў 2013 годзе 23 млн. тон нафты. Аднак Міністэрства энергетыкі РФ абвергла гэтую інфармацыю, заявіўшы, што пагадненне аб аб`ёмах пастаўкі нафты не падпісана і расійскі бок працягвае прытрымлівацца прапановы аб пастаўках 18,5 млн. тон. Пры гэтым падкрэслівалася, што пастаўкі нафты ў першым квартале будуць ажыццяўляцца зыходзячы з прапанаванага аб`ёму.

Віцэ-прэм`ер Расіі Аркадзь Дварковіч паведамляў раней, што аб`ёмы паставак абмяркоўваюцца ў звязцы з вырашэннем праблемы экспарту беларускім бокам растваральнікаў. Расійскі бок неаднаразова выказваў занепакоенасць тым, што Беларусь магла экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў для ўнікнення выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. Лукашэнка са свайго боку заяўляў, што пытанне экспарту растваральнікаў не перашкаджае падпісанню нафтавага балансу з РФ на 2013 год.

Беларускі кіраўнік зазначаў, што калі раней Расія адмовіла ў пастаўках патрэбных аб`ёмаў нафты, Беларусь атрымлівала нафту ў Венесуэле, Азербайджане. Паводле слоў Лукашэнкі, такія пастаўкі менш даходныя, і рэспубліка атрымлівала не 55 долараў з тоны, як ад расійскай нафты, перапрацоўваючы яе, а 40-45 долараў, напрыклад, ад венесуэльскай нафты.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
26 снежня 2012
 
Дата публикации:29.12.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1744
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме